Ярка і каларытна стартавалі на Воранаўшчыне VIII адкрыты абласны фестываль гульні “Карнавал весялосці” і гастрафэст “Воранаўскі дранік”
Пачалося свята з тэатралізаванага шэсця ўдзельнікаў фестывалю па цэнтральнай вуліцы Воранава.
Сюды з’ехаліся лепшыя майстры гульнёвага жанру з усёй вобласці і адмысловыя гаспадынькі з розных куткоў Воранаўшчыны, как павесяліць, здзівіць, пачаставаць смачнымі дранікамі гасцей свята.
На фестывалі прысутнічаюць ганаровыя госці старшыня Воранаўскага раённага Савета дэпутатаў, дэпутат абласнога Савета дэпутатаў Алена Ганевіч і начальнік упраўлення культуры Гродненскага абласнога выканаўчага камітэта Алена Клімовіч.
https://youtube.com/shorts/Tpi5LaWCC-0?si=64xusawZo5tc_kag