Саламяны цуд, духмяныя караваі, жытнёвыя снапы. На “Дажынках” у Воранаве падвялі вынікі конкурсаў
Сяльчане рыхтуюцца да “Дажынак” загадзя — упрыгожваюць палі незвычайнымі саламянымі фігурамі. Пастараліся і сёлета. З любоўю да Радзімы збудавалі малыя архітэктуры. Ды яшчэ якія! На вачах выраслі замкі, пасека, “заспяваў” на зжатых палетках трактар…
КСУП "Гіркі"
КСУП э/б "Пагародна"
КСУП "Эліт-Агра Больцінікі"
КСУП "Эліт-Агра Больцінікі"
Старанні землякоў ацаніла журы. Перамогу адзначылі аграрыі КСУП “Гіркі”, КСУП э/б “Пагародна” і КСУП “Эліт-Агра Больцінікі”. Дарэчы, “элітаўцы” сталі лідарамі ў анлайн-галасаванні, праведзеным рэдакцыяй “Воранаўскай газетай”. Ім у дадатак да ўзнагарод райкама прафсаюза работнікаў АПК — ведамасная падпіска на чацвёрты квартал.
На свяце вызначылі і лепшы каравай. У ліку лепшых — выпечка КСУП “Гіркі”, СУП “ГМК-Агра”. Каравай-пераможца КСУП э/б “Кастрычнік” быў на дзіва. Аж цэлы метр (!) у вышыню. Ён — бясспрэчны пераможца.
Дажыначныя снапы найлепш удаліся КСУП “Доцішкі”, КСУП “Місявічы”. А вось саламянае цуда аграрыяў з КСУП “Больцішкі” як лідар конкурсу адправіцца на абласныя “Дажынкі” ў Масты ў верасні.
Усе пераможцы конкурсаў былі ўзнагароджаны галіновым прафсаюзам.
Марына КАНДРАТОВІЧ.
Фота Алега БЕЛЬСКАГА.