Камізэлька, андарак, верашчака…

Летний отдых 31 июля 19 1591
7b88862ad0634196a5d265403ed71e58

Квэст-гульня “Скарбонка Беларусі” дапамагла паглыбіць паляцкішскім вучням веды па беларускай мове, літаратуры, краязнаўству, этнаграфіі.

Калі спытаць школьнікаў аб тым, якая іх любімая пара года, практычна кожны без выключэння адкажа — лета. І не дзіва, бо гэта яскравая і дзіўная пара доўгачаканых летніх канікул, якія дзеці любяць больш за ўсё. Галоўнае — правесці гэты час з карысцю, каб было пра што ўспомніць на наступны год.

3db78e7d5d0c9e3af155fb4059289996

Так і школьнікі Паляцкішскай СШ у час летняга адпачынку працягваюць падарожжа па куточках малой радзімы. Адно з іх было ў Радунскі ЦТКіЭ, дзе у рамках рэалізацыі рэспубліканскага інавацыйнынага праекта “Укараненне этнакультурных тэхналогій для пашырэння і ўзбагачэння адукацыйнага асяроддзя ўстановы адукацыі” для дзяцей распрацаваны гісторыка-краязнаўчы квэст “Скарбонка Беларусі”.
     Галоўная ўмова  гульні — размаўляць па-беларуску. Маршрут скаладаецца з 9 прыпынкаў з заданнямі, на кожным прыпынку за выкананае заданне ўдзельнікі атрымоўваюць літару.

bcf52a626a95dfa03b1d0b1367c4d417 3f9d1724bd459e61b36ca398d4f7642d

Маршрутны ліст у каманды — і гульня пачалася. На прыпынку “Лінгвістычны”  вучні ўспомнілі беларускія прыказкі, адгадалі загадкі  і трапілі далей.  “Шануйце, дзеці, дружбу, гэта самае дарагое і важнае, што ёсць у чалавека,” — расшыфравалі пажаданне Кузьмы Чорнага на прыпынку “Літаратурны”. Весела расказвалі пра беларускія святы: Купалле, Вялікдзень. Ведаюць дзеці, што такое хустка, камізэлька, андарак, панёва, магерка, кашуля.  А вось заданне знайсці словы, што з’яўляюцца назвамі страў нацыянальнай кухні, выклікала ў дзяцей цяжкасць. Але ж цяпер мы ведаем, што для прыгатавання верашчакі спатрэбяцца курыца, сушаныя баравікі, смятана, цыбуліна, зеляніна  і мука. І вось ў каманды 9 літар, склалі іх і атрымалася слова “вандроўка”.

e034828288d206ff064dda904e371107

Святлана Вайцяхоўская,

педагог-арганізатар ДУА “Паляцкішская сярэдняя школа”.
Добавление комментария
CAPTCHA
*