Справаздача лідараў раёна

В райисполкоме 29 марта 11 1628
У чарговай сесіі Воранаўскага раённага Савета дэпутатаў, якая адбылася 25 сакавіка, прынялі ўдзел старшыня Воранаўскага райвыканкама Мікалай Розум і дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Марыя Бірукова. Былі запрошаны начальнікі ўпраўленняў і аддзелаў райвыканкама, старшыні сельскіх Саветаў і сельгаскааператываў, кіраўнікі арганізацый і прадпрыемстваў раёна.
Дэпутацкі корпус раёна заслухаў і абмеркаваў справаздачны даклад старшыні Воранаўскага райвыканкама Мікалая Розума аб выкананні Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Воранаўскага раёна за 2006-2010 гады. У цэлым выкананне паказчыкаў, прадугледжаных Праграмай, забяспечана.У тым ліку па вытворчасці прадукцыі прамысловасці (211,7%), спажывецкіх тавараў (194,2%), рознічнаму тавараабароту (200,2%), вытворчасці валавай прадукцыі ў сельгасарганізацыях (142,7 пры заданні 131%). Памер намінальнай сярэднямесячнай зарплаты павялічыўся ў 2,5 разы, у эксплуатацыю за кошт усіх крыніц фінансавання ўведзена больш 55 тысяч квадратных метраў (133,5% ад гадавых заданняў).
Лідар прадстаўнічай улады раёна Святаслаў Конан выступіў са справаздачай аб рабоце раённага Савета дэпутатаў у 2010 годзе. Ён зазначыў, што дзейнасць Савета ў мінулым годзе была накіравана на выкананне рашэнняў вышэйстаячых органаў дзяржаўнага кіравання па ўдасканаленні форм і метадаў работы мясцовых Саветаў дэпутатаў, мабілізацыі намаганняў прадстаўнічых органаў на выкананне прагнозных паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця і бюджэту раёна на 2010 год, надавалася ўвага добраўпарадкаванню тэрыторый населеных пунктаў, выкананню сацыяльных стандартаў. Забяспечваўся разгляд скаргаў і зваротаў грамадзян, адрасаваных Савету.
Выступленне начальніка аддзела культуры Сяргея Камянка тычылася выканання “Праграмы захавання і развіцця культуры Воранаўскага раёна на 2006-2010 гады”. Дэпутацкі корпус адзначыў станоўчую работу аддзела культуры, яго структурных падраздзяленняў і падпарадкаваных устаноў культуры па выкананні праграмы пяцігодкі.
Згодна з павесткай дня, якая ўключала больш дваццаці пытанняў, дэпутатамі раёна ўнесены змяненні і дапаўненні ў некаторыя рашэнні Воранаўскага раённага Савета дэпутатаў, прынятыя раней, адобрана змяненне межаў некаторых сельскіх населеных пунктаў, пераўтварэнне вёсак Больцінікі (Беняконскі с/С), Вараноўка (Воранаўскі с/С), Пераганцы (Пераганцаўскі с/С) у аграгарадкі, зацверджаны шэраг раённых праграм: па паляпшэнні ўмоў і аховы працы на 2011-2015 гады, развіцця і падтрымкі асабістых падсобных гаспадарак грамадзян Воранаўскага раёна, аб захаванні і выкарыстанні меліяратыўных зямель на 2011-2025 гады і  некаторыя іншыя.
Вольга Вараб’ёва.
На здымках: прэзідыум сесіі; у зале.

Добавление комментария
CAPTCHA
*