Як замежнікі вучаць беларускую мову ў Гродне. Летняя школа беларускай мовы і культуры праходзіць у ГрДУ

Общество 14 августа 24 516

Заняткі праходзяць з 5 па 16 жніўня.

IMG_8908.JPG

16 чалавек з Расіі, Казахстана і Польшчы прыехалі ў Гродна вывучаць беларускую мову. З 5 па 16 жніўня ў ГрДУ імя Янкі Купалы праходзіць летняя школа беларускай мовы і культуры. Хто гэтыя энтузіясты, якім яны ўбачылі Гродна і яго жыхароў – у матэрыяле карэспандэнта “ГП”.

«Беларуская мова - унікальная»

У гэтым годзелетняя школа беларускай мовы і культуры стала самай масавай. Заняткі наведваюць 16 чалавек з Расіі, Казахстана і Польшчы. Студэнты, магістранты, выкладчыкі і нават пенсіянеры – усіх іх аб'ядноўвае жаданне вывучыць беларускую мову, пазнаёміцца ​​з гісторыяй, традыцыямі і культурай Сінявокай.

Антона Зубялевіча, студэнта трэцяга курса Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя М.В. Ламаносава, можна смела назваць паліглотам. Хлопец свабодна размаўляе на балгарскай і польскай мовах. Лінгвістычная скарбонка Антона папаўняецца беларускай.

Летнюю школу беларускай мовы і культуры будучы філолаг-славіст наведаў другі раз. Упершыню пагрузіцца ў беларускамоўнае асяроддзе ў Гродне Антону пашчасціла ў мінулым годзе. Тады ён стаўп ераможцам конкурсу “Пазнай Беларусь з намі”, які праводзіць навуковая бібліятэка Купалаўскага ўніверсітэта ў рамках дзейнасці Цэнтра беларускай мовы, літаратуры і культуры, што працуе на базе філалагічнага факультэта МДУ імя М.В. Ламаносава. У гэтым годзе хлопец прыехаў працягваць навучанне беларускай мове па дамове паміж універсітэтамі.

Антон.JPG
– Беларуская мова вабіць сваёй унікальнасцю. Яна вельмі меладычная, цікавая і незвычайная. У сваім універсітэце я наведваю Цэнтрбеларускай мовы, літаратуры і культуры. Там мы займаемся па падручніках і спрабуем размаўляць на беларускай мове. У летняй школе ГрДУ мы намнога больш паглыбляемся ў моўнае асяроддзе, вывучаем культуру і традыцыі беларусаў, – разважае Антон Зубялевіч. – Не так даўно я пачаў займацца вывучэннем народных назваў і дыялектаў раслін у славянскай мове. Беларускі матэрыял вельмі вялікі і разнастайны ў гэтым плане.

IMG_8914.JPG

Хлопец не перастае захапляцца прыгажосцю Гродна. Адзначае чысціню і парадак на вуліцах.

– Горад з легендарным мінулым. Тут літаральна кожная цаглінка «дыхае» гісторыяй, – кажа Антон. – На вуліцах чыста, шмат дрэў і кветак. У Маскве такога няма. Акрамя таго, бачна, што гродзенцы памятаюць і шануюць мінулае роднага горада – тут многа гістарычных помнікаў.

Любімае слова «ўтульнасць»

21-гадовая ўраджэнка Казахстана Дзіяна Кім сёлета скончыла трэці курс філалагічнага факультэта МДУ імя М.У. Ламаносава. Гэтым летам ёй упершыню пашчасціла стаць слухачом школы беларускай мовы і культуры ў Гродне.

Диана.JPG
– Беларускай культурай цікаўлюся з 14 гадоў у асноўным з-за музыкі. З дзяцінства падабаюцца ансамблі "Песняры" і "Сябры". Менавіта дзякуючыіх песням у маім сэрцы пасялілася любоў да беларускай мовы, – расказвае Дзіяна Кім. – Удзел у летняй школе –унікальная магчымасць паглыбіць веды, яны будуць карысныя ў маёй далейшай навуковай дзейнасці.

IMG_8941.JPG

Дзяўчына з цеплынёй расказвае пра меладычнасць і непаўторнасць беларускай мовы. Дарэчы, любімае беларускае слова Дзіяны – "утульнасць".

За некалькі дзён знаходжання ў Гродне студэнтка з Масквы паспела наведаць практычна ўсе славутасці горада. Пад асаблівым уражаннем засталася ад прыгажосці Старога і Новага замкаў, музея гісторыі рэлігіі і вуліцы Савецкай.

 Горад вельмі ўтульны. Тут шмат помнікаў архітэктуры і культуры. У Гродне, у адрозненне ад Масквы, відаць неба, лёгка дыхаецца і няма шматпавярховак. Па-добраму зайздрошчу гродзенцам, бо яны могуць кожны дзень атрымліваць асалоду ад прыгажосці і ўнікальнасці старадаўня гагорада, – падзялілася Дзіяна.

«Гродзенцы - вельмі добрыя людзі»

71-гадовая полька Эльжбета Іваньска родам з Кракава. Вывучаць замежныя мовы жанчына стала яшчэ ў Польшчы. 40 гадоў таму пераехала ў Францыю, дзе працягнула пачатае, а паглыблена вывучаць стала на пенсіі. Былая настаўніца іспанскай мовы ведае дзясятак іншых моў, напрыклад, эсперанта, рускую і французскую.

Альжбета.JPG
– Студэнт з Масквы, з якім я вучыла літоўскую мову, расказаў пралетнюю школу беларускай мовы і культуры ў Гродне. Адразу вырашыла, што трэба ехаць, – расказвае Эльжбета Іваньска. – Мне вельмі падабаюцца такія школы, гэта выдатная магчымасць пазнаёміцца ​​з культурай і традыцыямі краіны, пагутарыць з носьбітамі мовы,убачыць, як яны жывуць.

IMG_8964.JPG

Эльжбета Іваньска раней не была ў Гродне. Першае ўражанне ад горада ў жанчыны цудоўнае. Адзначае, што ён моцна адрозніваецца ад гарадоў заходняй Еўропы.

–Заўважыла, што беларусам вельмі падабаецца зеляніна на вуліцы. Кветкі паўсюль. У Гродне адчуваю сябе як дома, тут дзіўная атмасфера. Утульна і спакойна, – кажа жанчына. – Гродзенцы вельмі добрыял юдзі. Калі ў наступным годзе будзе магчымасць прыехаць сюды, абавязкова скарыстаюся.

Эльжбета Іваньска не змагла не сказаць пра скандальную цырымонію адкрыцця Алімпійскіх гульняў у Парыжы, якая ўзрушыла ўвесь свет.

– Падчас правядзення Алімпійскіх гульняў я з'ехала з краіны. Калі стала чытаць у інтэрнэце навіны пра цырымонію адкрыцця, мне было сорамна за Францыю. Ідэя з'явілася задоўга, гэта рашэнне не аднаго дня. Тое, што адбывалася на цырымоніі, – сатанінскі праект. Мэта адна – раз'яднаць людзей. Еўрапейскія палітыкі не жадаюць адзінства народаў і захавання традыцыйных сямейных каштоўнасцей.

Даведка:

Летняя школа беларускай мовы і культуры – адукацыйна-асветніцкі праект ГрДУ для тых, хто цікавіцца мовай, літаратурай, культурай, гісторыяй, традыцыямі Беларусі. На занятках абмяркоўваецца шырокі спектр пытанняў, звязаных з беларускай мовай, літаратурай, фальклорам, культурай, гісторыяй.

Таццяна МАТАЛЯНЕЦ

Фото:аўтара

https://grodnonews.by/


Добавление комментария
CAPTCHA
*