Тэлеканал Беларусь-3 падрыхтаваў тэматычны эфір да Дня ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа

Общество 22 июня 23 627

Тэлеканал Беларусь-3 падрыхтаваў тэматычны эфір да Дня ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа

22 чэрвеня ў Беларусі адзначаецца Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа. У памяць аб выпрабаваннях, якія выпалі на долю беларусаў, на ўсіх тэле- і радыёканалах медыяхолдынга ў гэты дзень у 12:00 пройдзе Хвіліна маўчання. З нагоды журботнай даты тэлеканал “Беларусь 3” падрыхтаваў тэматычны эфір.

22 чэрвеня сацыякультурны канал прапануе кінааповесць рэжысёра В. Турава “Праз могілкі” і драму рэжысёра А. Смірнова “Беларускі вакзал”.

У 12:05 і 17:55 у эфір выйдуць эпізоды дакументальнага цыкла ўласнай вытворчасці “Памяць зямлі маёй”, якія раскажуць пра мемарыяльныя комплексы “Трасцянец” і “Брэсцкая крэпасць-герой”, іх значнасць і гістарычны кантэкст стварэння.

Госцем праекта “Кадры жыцця” ў гэты дзень стане дырэктар Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны Уладзімір Варапаеў. Ён падзеліцца самымі важнымі ўспамінамі аб сваім дзяцінстве, жаданні стаць афіцэрам і любові да музыкі.

У 18:10 на культурнай кнопцы – канцэртная праграма сімфанічнага аркестра Белтэлерадыёкампаніі “Рэха вайны”. У выкананні артыстаў медыяхолдынга прагучаць фрагменты сімфоній №7 “Ленінградскай”, №5 і №9 Дз. Шастаковіча, а таксама ўрыўкі з “Альпійскай балады” Я. Глебава.

Завершыць тэматычны тэлепаказ праект “Кампазітары Беларусі”. У выпуску – гісторыя творчага і жыццёвага шляху кампазітара народнага артыста Беларусі Уладзіміра Алоўнікава, стваральніка песень “Радзіма мая дарагая”, “Лясная песня”, “Песня пра Мінск”. Выпускнік Беларускай дзяржаўнай кансерваторыі Уладзімір Алоўнікаў добраахвотнікам прайшоў цяжкі франтавы шлях ад першага да апошняга дня Вялікай Айчыннай вайны, быў узнагароджаны двума ордэнамі Айчыннай вайны II ступені.

Прэс-служба Белтэлерадыёкампаніі



Добавление комментария
CAPTCHA
*