Тыдзень дзіцячай і юнацкай кнігі праходзіць на Воранаўшчыне

Социальная сфера 28 марта 17 2047
DSCN0088

У дні вясновых канікул чытацкая супольнасць нашай краіны адзначае Ты-дзень дзіцячай і юнацкай кнігі. 27 сакавіка на яго адкрыцці супрацоўнікі Воранаўскай дзіцячай бібліятэкі гасцінна віталі сваіх юных сяброў. А распачалі шэраг мерапрыемстваў пасвячэннем у чытачы.

Да дзяцей завітала сама Каралева Кніга — загадчыца бібліятэкай Алена Мікалаеўна Велігор. Яна звярнулася да іх з традыцыйнай просьбай: берагчы старонкі кніг, быць частымі гасцямі захавальніцы ведаў. Затым дзеці прыгадалі, як неабходна паводзіць сябе ў бібліятэцы, і навучыліся карыстацца картатэкай. Дружна ўключыліся ў падрыхтаваныя для іх гульні, хорам адгадвалі загадкі, праявілі сябе і як добрыя знаўцы казак. Нездарма ж у чытачы пасвяцілі самых актыўных наведвальнікаў бібліятэкі — Адрыяну Бразевіч, Ілону Гульнік, Яну Андрушкевіч, Сняжану Лукашун, Яўгенію Місюру, Кірыла Салінцава і Крысціну Петрасян.

Супрацоўнікі Воранаўскай дзіцячай бібліятэкі на вясенніх канікулах будуць рады бачыць юных чытачоў. Усе мерапрыемствы пачынаюцца а 12 гадзіне.

Марына КАНДРАТОВІЧ.

Фота аўтара.
Добавление комментария
CAPTCHA
*