Мора вяселля i добрага настрою было на сустрэчы першакамунійных дзяцей радунскага дэканата (фота)

Социальная сфера 07 июня 16 2496


Сімвалічна, што сустрэча першакамунійных дзяцей радунскага дэканата, якая праходзіць кожны год, адбылася 1 чэрвеня ў Дзень аховы дзяцей. Пробашчы амаль усіх парафій дэканата падрыхтавалі для маленькіх веруючых, у якіх нядаўна ў сэрцы пасяліўся Хрыстос, сапраўднае свята дзяцінства. Распачалося яно з урачыстай святой імшы ў Санктуарыі Божай Міласэрнаці, на якой дзеці дзякавалі за атрыманы дар і маліліся за сваіх бацькоў.

Пан Бог у сваёй ласцы падарыў у гэты дзень цудоўнае надвор’е, каб усё тое, што планавалі арганізатары, удалося. Не паспелі дзеці выйсці на вуліцу, як тут іх сустрэлі многім ужо знаёмыя сябры Сімка і Міньён, у ролі якіх выступілі лідскія аніматары. Вось тут і пачалося вяселле… Песні, танцы, жарты і забавы, здавалася, вясёлы дзіцячы смех разносіўся над усім пасёлкам. Больш гадзіны дзеці, нягледзячы на спякоту, актыўна ўдзельнічалі ва ўсіх гульнях, якія прапанавалі госці.

Трохі стомленыя дзеці падсілкаваліся ежай, а смагу здаволілі смачным сокам.  Затым зноў вярнуліся да імправізаванай сцэны, дзе іх ужо чакаў моладзевы гурт воранаўскага санктуарыя “Адзінства”. І паліліся меладычныя гукі гітар і клавішных, якія перапляталіся з прыгожымі галасамі юных спявачак. Дарэчы, і мастацкі кіраўнік гурта — ксёндз Юзаф Парфіяновіч — вельмі цудоўны барабаншчык. Дзяўчаты і юнакі прыгожа выконвалі сучасныя рэлігійныя песні. У той жа час дзятва разам з сястрой Наталляй ўслаўлялі Пана не толькі песнямі, але і танцамі.

Была ў дзяцей магчымасць з ветрыкам праехацца на сучасным матацыкле, кіраваў якім пробашч беняконскай парафіі Станіслаў Лабан. Ён з задавальненнем катаў усіх жадаючых. А вось ксёндз з Германішак Аляксандр Сушынскі прыдумаў, як астудзіць гарачыя ў прамым і пераносным сэнсе галовы. Ён апрысківаў усіх вадой і гэта забава прыйшлася да душы амаль усім.

Вось так весела правялі сваё свята дзеці, якія ў гэтым годзе ўпершыню прыступілі да сакраманту пакаяння і Першай святой Камуніі. За гэта яны і іх бацькі выказалі вялікую па-дзяку сваім святарам.

Наталля ІВУЦЬ.

Фота аўтара.













































































Добавление комментария
CAPTCHA
*