Людзi глыбiнкi

Социальная сфера 04 сентября 15 2059


Вёсачка Татаршчына — адна з самых маленькіх на тэрыторыі Больцішскага сельскага Савета. Яе плошча ўсяго 3 гектары, а насельніцтва — 6 чалавек. З пастаянна пражываючых — тры. Станіслаў Станіслававіч Сіняўскі — тут старажыл. У верасні яму споў-ніцца 90 гадоў. Толькі калі насустрач нам, няпрошаным гасцям,  з добразычлівай усмешкай выйшаў рухавы шчуплы мужчына, не паверыла, што гэта ён… І гэта было не адзінае, што ўразіла падчас сустрэчы з ім.

Станіслаў Станіслававіч свой дзень ужо колькі гадоў запар пачынае ў пяць раніцы. Руплівы гаспадар усё жыццё трымаў 3-4 каровы, каня, свіней, пчол, авечак. І толькі нядаўна  па патрабаванні дзяцей “скараціў” сваю гаспадарку да каровы, курэй, дзесяці вусатых ды вернага вартаўніка Жуліка. І за дзень трэба многае паспець: пакарміць жывёлу, нарыхтаваць корм і паліва на зіму. А ў нядзелю — абавязкова на святую імшу. На веласіпедзе акурат 10 кіламетраў у два бакі! Ды што там, у “цэнтры” (аг. Больцішкі) таксама раз у нядзелю трэба пабываць: закупіцца, пачуць навіны, пагутарыць з людзьмі. Бо тэлефон і тэлевізар (хоць і ёсць у хаце) не ў пашане ў Станіслава Станіслававіча. Так, даніна модзе, ну і для сувязі з дзецьмі. Нішто не заменіць поціску рукі субяседніка, ветлівага “Добры дзень!” і гутаркі аб жыцці-быцці. Шкада толькі, што гаспадыня занемагла — траўма нагі прыкавала Гелену Антонаўну да ложка, яна большую частку знаходзіцца пад наглядам дачкі ў Лідзе. Але абавязкова паправіцца яго сціплая, разважлівая і працавітая спадарожніца, з якой яны выгадавалі трох дзяцей, а нядаўна сустрэлі 65-гадовы юбілей сумеснага жыцця. Будуць, як і раней, разам завіхацца па гаспадарцы. Няхай сабе і памочніца з яе будзе слабаватая, але ж разам...

Такіх людзей, непрыкметных, шчырых, напоўненых жыццёвай мудрасцю, толькі ў глы-бінцы і сустрэнеш. Ад іх, як ад сонца, насычаешся цеплынёй і пазітывам.

Вольга ВАРАБ'ЁВА.

Фота Алега БЕЛЬСКАГА.
Добавление комментария
CAPTCHA
*