Памаслiлi, задобрылi Вясну блiнамi (Фота)

С праздником 06 марта 14 1809

Нельга сёння сумаваць.

Трэба нам Вясну пазваць:

“Прыйдзі к нам, Вясна, хутчэй

Ды парадуй усіх гасцей!”

Такімі прывітальнымі словамі пад бадзёрую музыку распачалося 2 сакавіка на плошчы ў Воранаве народнае свята “Неба сонейкам квітнее”. Да ўвагі сабраўшыхся хлопцаў і дзяўчат, мамаў і татаў з дзецьмі арганізатары свята падрыхтавалі цікавую тэатралізаваную праграму з песнямі лепшых аматарскіх калектываў і асобных выканаўцаў, спартыўныя спаборніцтвы, гульні для дзяцей і дарослых. Раённы Дом рамёстваў і Воранаўскі цэнтр творчасці дзяцей і моладзі наладзілі багатую выставу прыгожых вырабаў, на якой можна было набыць і падарункі да жаночага дня 8 Сакавіка.

І ўсё ж, галоўным акцэнтам свята была Масленіца. Тэатралізаваныя элементы гэтай даўняй народнай традыцыі былі ярка выражаны ва ўпрыгожаным рознакаляровымі стужкамі дрэве-вёсенцы, у вогнішчы і спальванні на ім пудзілала Зімы, вясёлым карагодзе… А сімвал жыцця, сонца, заможнасці — масленічныя бліны — можна было пабачыць і пасмакаваць на багатых падвор’ях, якія падрыхтавалі клубныя ўстановы Воранаўшчыны. Што ні падвор’е, то і свае непаўторныя бліны: са смятанай, рыбай, мясам… ды яшчэ пад вясёлыя народныя песні і жарты!

Вызначыць лепшае падвор’е, а гэтую складаную задачу вырашала камісія ў складзе намесніка старшыні райвыканкама Мечыслава Уляшкі, начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Алены Ястрэмскай і яе намесніка Ліліі Каланас, а таксама дырэктара раённага метадычнага цэнтра народнай творчасці Ірыны Камінскай, было нялёгка.  Тым не менш, Дыпломамі за ўдзел былі ўзнагароджаны Беняконскі і Больцініцкі СДК, Канвелішскі СДК і Навіянкаўскі СК, Радунскі ГДК і Больцішскі СДК. Дыпломы за трэцяе месца атрымалі падвор’і Пераганцаўскага, Тракельскага і Бастунскага СДК, Пагародзенскага сельскага цэнтра вольнага часу і народнай творчасці і Паляцкішскага СДК. Падвор’е Жырмунскага СДК уганаравана Дыплома за другое месца, а работнікі Доцішскага СДК і Нацкага сельскага цэнтра нацыянальных культур справядліва заслужылі Дыплом за першае месца. А дзякуючы спонсарам свята, сельгаспрадпрыемствам “Пагародна” і “Эліт-Агра Больцінікі”, клубныя ўстановы атрымалі і грашовыя прэміі.

Свята прайшло хораша і спадабалася большасці адпачываючых, хаця некаторыя і выказалі меркаванні, што трэба мяняць форму правядзення народных гулянняў, пазбягаць паўтораў, больш дасканала вывучаць гісторыю народных традыцый, напаўняючы іх сучасным каларытам. Адным словам, мяняць, шукаць новы фармат. На мой жа погляд, аўтар сцэнарыя і рэжысёр адбыўшагася свята Кацярына Пяцюль, выпускніца Мінскага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў (гэта была яе дыпломная работа), змагла добра спалучыць традыцыі і мінулага, і сучаснага.

З Вясной вас!

Вікенцій ПАДГАЙСКІ.

На здымках: вясёлыя моманты свята.

Фота Алега БЕЛЬСКАГА.



.



.



.



.



.



.



.



.



.



.

Добавление комментария
CAPTCHA
*