За плячыма — цэлы век

С праздником 28 января 14 1881

У застольнай песні юбілярам жадаюць 100 гадоў жыцця, а вось Мар’яне Міхайлаўне Казарын варта жадаць 120! Нядаўна яна адзначыла векавы юбілей, і гэтую дату можна назваць асаблівай: у нашым раёне жанчына другая па ліку, хто ў добрым настроі і адчуванні перасягнуў гэтую мяжу. Сто першы дзень нараджэння жыхарка хутара Ганцавічы Жырмунскага сельскага Савета сустрэла з самымі блізкімі — дзецьмі, унукамі, праўнукамі. Наведалі юбіляра з віншаваннямі, падарункамі і прадстаўнікі ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама, мясцовай гаспадаркі КСУП э/б “Кастрычнік”, старшыні сельскага Савета і  раённага савета ветэранаў.

Усяго было ў жыцці Мар’яны Міхайлаўны: і цяжкія хвіліны, і светлыя моманты. Нарадзілася жанчына ў Крупавічах, што недалёка ад Ганцавічаў. У шасцігадовым узросце дзяўчынка страціла маці. Бацька ажаніўся ізноў. Жылі бедна, Мар’яна з дзяцінства была прывучана да працы: пасвіла панскіх кароў і авечак. Замуж выйшла ў 23 гады за будаўніка. Усё жыццё жанчына аддала сельскай гаспадарцы, працавала цялятніцай і ў паляводстве. Выхавала дваіх дзяцей — сына Вандаліна і дачку Гэлену. Калі здароўе пачало падводзіць, дачка забрала маму да сябе. У прасторнай хаце Гэлены Вандалінаўны на святы збіраецца звыш 30 чалавек — усе родныя...

— Падумаць толькі, — кажа Пётр, унук Мар’яны Міхайлаўны, — бабуля  нарадзілася ў 1914 годзе, перажыла імперыялістычную вайну, рэвалюцыю, замуж выходзіла пры Польшчы, бачыла жахі Вялікай Айчыннай вайны, працавала пры савецкай уладзе, стала сведкай развалу СССР... Колькі пры яе жыцці эпох змянілася!

Жывіце яшчэ доўга, Мар’яна Міхайлаўна! Няхай як мага больш доўжыцца Ваш светлы дзень, а Бог аберагае родных і блізкіх!

Наталля ФЁДАРАВА.

Фота аўтара.
Добавление комментария
CAPTCHA
*