Міжнародны дзень роднай мовы адзначаюць на Гродзеншчыне

С праздником 21 февраля 18 1540
300c24b0412d5f7e3665a1bc19fe3cd3

У Карэлічах сёння дзяўчынкі і хлапчукі з усяго раёна стануць удзельнікамі віктарыны і прадэманструюць узровень валодання мовай і магчымасці тлумачэння слоў, якія рэдка сустракаюцца ў звыклым ужытку. Віктарына «Размаўляем па-беларуску» пройдзе ў раённым цэнтры культуры і народнай творчасці. 

Палац культуры Ліды стане месцам правядзення адразу некалькіх мерапрыемстваў. У вялікім і малым залах увазе гледачоў прапануюць канцэрт заслужанага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь вакальна-інструментальнага ансамбля «Шкляры», а таксама першую ў гэтым годзе прэстыж-бард-сустрэчу «...І песняй загучыць душа». Новай формай мерапрыемства, прымеркаванага да святочнай даты, у Лідскім раёне стане і турнір знаўцаў «Мова - душа народа», які пройдзе ў Бярозаўскім гарадскім Доме культуры. Каманды школьнікаў Бярозаўкі і навучэнцаў мясцовага ліцэя будуць змагацца ў інтэлектуальным турніры па форме блізкім да ўсіх вядомага «Што? Дзе? Калі?». 

Увечары жыхароў Дзятлаўскага раёна запрашаюць у раённы цэнтр культуры на канцэрт заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь ансамбля народнай музыкі «Бяседа». А ў Навадворскім Доме культуры Шчучынскага раёна пройдзе тэматычна-літаратурнае мерапрыемства «Роднае слова, ты ў сэрцы маім!». 

konzert (6).JPG

У абласным цэнтры народны клуб творчай інтэлігенцыi «Гранi» 22 лютага прапануе гродзенцам музычна-паэтычную вечарыну «Вы паслухайце родную мову: жаўруковаю песняй звініць…», якая пройдзе ў Гродзенскiм абласным метадычным цэнтры народнай творчасці. Прыме удзел у мерапрыемстве аўтар і выканаўца песень, лаўрэат шматлікіх фестываляў аўтарскай песні і этнічнай музыкі Таццяна Салаўёва. Пачатак у 18.00. 

ДАВЕДКА 

Міжнародны дзень роднай мовы заснаваны рашэннем 30-й сесіі Генеральнай канферэнцыі ЮНЕСКА ў лістападзе 1999 года і з 2000 года штогод адзначаецца 21 лютага з мэтай абароны моўнай і культурнай разнастайнасці.
 


Кацярына МАЦЕВІЧ

Добавление комментария
CAPTCHA
*