Бліны зранку і ў абед — будзем жыць усе без бед! (Фота)
Сёння ў аграгарадку Пераганцы адбыўся блінны фэст. Брэндавае мерапраемства зноў адкрыла кругаварот ужо знаёмых, для кожнага населенага пункта сваіх, свят.
Тэматычныя падвор’і, гульнёвы праграмы, конкурсы гаспадынь і гаспадароў, яскравыя песенныя выступленні, заліхвацкія танцы, спаборніцтва ў веданні прыпевак… І кульмінацыйны момант — дэгустацыя бліна-гіганта. Запусты ўдаліся — весела, маслена і смачна было ўсім! А праз некалькі дзён веруючыя ўступяць у пост.
Дарэчы, з народам святкавалі і прадстаўнікі мясцовай улады, кандыдаты ў дэпутаты. А.А. Конан і А.В. Ануфрыеў скарысталіся магчымасцю звярнуцца да выбаршчыкаў з агітацыйнай прамовай.
Падрабязней пра свята бліноў у Пераганцах чытайце на старонках “Воранаўскай газеты”.
Смакавала бліны Галіна ШЛЕМПА.
Фота аўтара.