Прыпеўкі з кожнага двара гучалі ў Канвелішках

С праздником 19 ноября 17 2026
DSCN3303

Кола брэндавых мерапрыемстваў, што прайшлі ў аграгарадках  Воранаўшчыны, сёння завяршылася ў Канвелішках. Работнікі культуры на імправізаваных падворках цікава і творча прадставілі свае святы.

Гаспадароў канвелішскай зямлі віталі начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Таццяна Цехановіч і старшыня мясцовага сельсавета Ірына Пільжыс. Пажадалі ўсім дабрабыту, любові і згоды ў сем’ях і, нягледзячы на халоднае надвор’е, цудоўнага адпачынку.

Жыхары Канвелішак — Ганна Русак, Ірэна Кічко, Браніслаў Чапля, Рэгіна Станкевіч і Вольга Казіміраўна Сінкевіч — выклікалі на “музычны паядынак” прадстаўнікоў культуры раёна. Як аказалася, у багажу абедзвюх каманд мноства цікавых прыпевак: пра каханне, людзей і нават пра канвелішскую ваколіцу. Удалыя гарманісты Іван Вараноўскі і Іван Бянкевіч падтрымалі выканаўцаў. Перамогу жа святкавала таленавітая каманда аграгарадка.

Гледачы змаглі атрымаць асалоду і ад песень, якія выконвалі калектывы “Лявоны”, “Весялуха” з Пераганцаў, а таксама артысты раёна і госці з Іўеўшчыны.

DSCN3234 DSCN3236 DSCN3237 DSCN3239 DSCN3241 DSCN3242 DSCN3243 DSCN3244 DSCN3245 DSCN3249 DSCN3251 DSCN3252 DSCN3254 DSCN3255 DSCN3256 DSCN3258 DSCN3260 DSCN3264 DSCN3266 DSCN3267 DSCN3268 DSCN3269 DSCN3270 DSCN3271 DSCN3273 DSCN3274 DSCN3275 DSCN3279 DSCN3280 DSCN3285 DSCN3289 DSCN3294 DSCN3303 DSCN3305

 

DSCN3318 DSCN3320 DSCN3322
Добавление комментария
CAPTCHA
*