Віншуем з узнагародай!
Граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь узнагароджана Алена Янаўна Ганевіч, начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму Воранаўскага райвыканкама, за добрасумленную плённую працу, дасягнутыя поспехі ў развіцці сістэмы адукацыі раёна і ў сувязі з Днём настаўніка.
Ганаровай граматай Гродзенскага абласнога камітэта Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі ўзнагароджана Валянціна Вінцэнтаўна Люленка, дырэктар ДУА “Доцішская сярэдняя школа”, за актыўную работу па абароне сацыяльна-эканамічных правоў і законных інтарэсаў членаў прафсаюза, садзейнічанне Беларускаму прафесійнаму саюзу работнікаў адукацыі і навукі ў ажыццяўленні праграм яго дзейнасці і ў сувязі з Днём настаўніка.
Ганаровай граматай Воранаўскага раённага выканаўчага камітэта ўзнагароджаны Іван Францавіч ГАБІС, настаўнік беларускай мовы і літаратуры дзяржаўнай установы адукацыі «Паляцкішская сярэдняя школа».
Граматай Воранаўскага раённага выканаўчага камітэта ўзнагароджана Святлана Феліксаўна ЛЫШЧЫК, педагог-арганізатар дзяржаўнай установы адукацыі «Навучальна-педагагічны комплекс Забалацкія яслі-сад-сярэдняя школа».