Жыццё краіны — у поспехах народа

С праздником 05 июля 11 2132
Вялікае свята — Дзень Незалежнасці — аб’ядноўвае ўсіх грамадзян нашай краіны. Мы адзначаем яго ў дзень, калі наша зямля была вызвалена ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Таму гэта свята радасці, памяці і павагі да тых, хто быў з Беларуссю на складаных этапах гісторыі, хто сёння ўмацоўвае яе незалежнасць добрасумленнай працай на палях і прадпрыемствах, дасягненнямі ў галіне культуры, навукі, адукацыі, захоўвае тэрытарыяльную і прававую бяспеку. Паўсюдна па рэспубліцы на ўрачыстых мітынгах з гэтай нагоды сустракаюцца пакаленне ветэранаў, якія пакінулі нам мудры і бясцэнны вопыт, працаўнікоў розных сфер, якія памнажаюць поспехі сваёй краіны сёння, моладзі, якая імкнецца зберагчы здабытае папярэднікамі. 
Мітынг, прысвечаны Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і 67-й гадавіне вызвалення Воранава і Воранаўскага раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, адкрыў старшыня Воранаўскага раённага выканаўчага камітэта Мікалай Розум:
— Наша Воранаўшчына ўпэўнена ідзе ўперад разам з усім беларускім народам па шляху стварэння. У апошнія гады ў раёне актыўна вядзецца жыллёвае будаўніцтва, развіваецца сельская гаспадарка, добраўпарадкваюцца населеныя пункты раёна, умацоўваюцца сяброўскія і партнёрскія адносіны паміж  нашым раёнам і іншымі краінамі.
І, безумоўна, свой значны ўклад у працоўныя поспехі Беларусі ўносяць воранаўцы сваёй  плённай працай і высокімі паказчыкамі. Лепшыя з іх рашэннем Воранаўскага райвыканкама занесены на раённую дошку Гонару. Падчас мітынгу яны атрымалі пасведчанні і грашовыя прэміі з рук кіраўніка раёна. Вось яны, стваральнікі дабрабыту нашага краю: Валянціна Беланожкіна — дыспетчар сувязі Воранаўскага вузла электрычнай сувязі, Віталій Валюкевіч — інжынер-электрык Воранаўскага вытворчага кааператыва па энергетыцы і электрафікацыі аграпрамысловага комплексу “Сельгасэнерга”, Лілія Войніч — цялятніца фермы “Жырмуны” КСУП э/б “Кастрычнік”, Часлава Войшніс — настаўнік фізікі ДУА “Воранаўская сярэдняя агульнаадукацыйная школа”, Святлана Волкава — намеснік начальніка разлікова-касавага цэнтра - начальнік аддзела рознічных паслуг разлікова-касавага цэнтра №5 у г.п. Воранава аддзялення адкрытага акцыянернага таварыства “Белаграпрамбанк” у г. Ліда, Алена Жэгждрынь — прыёмшчыца заказаў комплекснага прыёмнага пункта аграгарадка Гіркі Воранаўскага раённага ўнітарнага прадпрыемства бытавога абслугоўвання насельніцтва, Генадзь Івашкевіч — вадзіцель КСУП э/б “Пагародна”, Іван Кіндар — вадзіцель пагрузчыка Воранаўскага дарожнага рамонтна-будаўнічага ўпраўлення №120 камунальнага ўнітарнага прадпрыемства “Гроднааблдарбуд”, Галіна Крывец — аператар машыннага даення КСУП “Эліт-Агра-Больцінікі”, Ірэна Матусевіч — аператар свінаводчага комплексу Ківанцы СВК “Доцішкі”, Ганна Мілюк — страхавы агент прадстаўніцтва Белдзяржстраха па Воранаўскаму раёну, Рышард Міцкевіч — трактарыст-машыніст РУСП с-с “Воранаўскі”, Віктар Родзік — майстар аварыйна-дыспетчарскай службы Воранаўскага РУП ЖКГ, Віктар Савуль — трактарыст-машыніст СВК “Доцішкі”, Юзаф Суркант — дырэктар КСУП “Эліт-Агра-Больцінікі”, Таццяна Шылка — загадчыца прадуктовага магазіна №1 г.п. Радунь Воранаўскага раённага спажывецкага таварыства.
Па выніках работы лепшымі прызнаны працоўныя калектывы сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва “Больцішкі” (старшыня Анджэй Вількевіч), ДУА “Дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці №5 г.п. Радунь”(загадчык Алена Учкуроніс), аддзела ўнутраных спраў Воранаўскага раённага выканаўчага камітэта (начальнік Віктар Шчотка). Віншаванні прымала і мнагадзетная сям’я Тэрэсы і Віктара Пуцята з Воранава, у якой выхоўваецца сямёра дзяцей.
Падчас урачыстасці ўдзельнікі мітынгу ўшанавалі мужнасць, адвагу і гераізм кожнага, хто са зброяй у руках змагаўся супраць фашысцкай навалы, падзякавалі за працоўны подзвіг землякам  і запэўнілі старэйшае пакаленне ў гатоўнасці ствараць будучыню па законах міру і дабра. 
Вольга Вараб’ёва.



Добавление комментария
CAPTCHA
*