Аддзел бібліятэчнага маркетынгу ДУК «Воранаўская раённая бібліятэка» арганізоўвае акцыю, прысвечаную Міжнароднаму дню роднай мовы
19 лютага кожны наведвальнік універсама «Родны кут» г.п. Воранава з 13.00 да 14.00 зможа пачуць вершы вядомых беларускіх пісьменнікаў у выкананні мясцовых жыхароў. Будзе арганізавана кніжная выстава пад назвай «Родная мова — крынiца натхнення», жадаючыя змогуць знайсці сабе літаратуру па густу, а хто яшчэ не стаў чытачом бібліятэкі — запісацца. Менавіта гэтай акцыяй мы хочам нагадаць і адрадзіць традыцыі роднай дзяржавы, таму што мы — беларусы.