Жыхары Воранаўшчыны аб праекце Канстытуцыі
Ганна Францаўна Русак, жыхарка аг. Канвелішкі:
— Жыццё не стаіць на месцы. Напэўна, прыйшла пара штосьці мяняць.
Спадзяюся, што ўнесеныя ў праект Асноўнага Закона краіны змены і дапаўненні будуць працаваць для чалавека, для грамадзяніна. Безумоўна, хочацца працягваць жыць у прававой квітнеючай краіне, з адпаведным узроўнем і ўмовамі для жыцця.
А мы, старэйшае пакаленне, педагогі, са свайго боку прадоўжым трымаць накірунак на выхаванне дзяцей і моладзі, на добрасумленную працу на карысць нашай Бацькаўшчыны, Воранаўшчыны, малой радзімы.
Запісала Галіна ШЛЕМПА.
Фота Алега БЕЛЬСКАГА.