Будучыя алiмпiйцы з Пагародна
На мінулым тыдні прайшло першынства раёна па лёгкаатлетычнаму кросу, дзе наша каманда была ўжо першая сярод сярэдніх школ раёна! Лепшых вынікаў дабіліся Жэня Зінкевіч (2-е месца), Алена Бабкінь (2-е месца) і Таня Ненартовіч (3-е месца). Не было роўных вучню 7 класа Сяргею Блажуку, які ў асабістым заліку быў першым.
Пра Сяргея хачу сказать асобна. Гэты хлопчык вельмі старанны, шмат трэніруецца, надае вялікую ўвагу сваёй фізічнай форме. Сіла і вынослівасць дапамаглі Сяргею ў час летніх канікулаў выратаваць дзяўчынку, якая вырашыла паплаваць у сажалцы. Толькі дзякуючы сямікласніку, яго назіральнасці, рашучасці і ўменню плаваць, удалося знайсці дзяўчынку пад вадой і выцягнуць на бераг, дзе на дапамогу прыйшлі работнікі Пагародзенскай амбулаторыі. Смеласць і знаходлівасць Сяргея Блажука былі адзначаны на школьнай лінейцы, а з рук прадстаўніка раённага таварыства ратавання на вадзе ён атрымаў Ганаровую грамату і грашовую прэмію.
Сяргей марыць займацца ў абласной школе алімпійскага рэзерву, да заняткаў спортам ставіцца сур’ёзна. Марыць аб гэтым і Саша Будрэвіч. Менавіта гэтыя два вучні ўвайшлі ў сборную, якая адстойвала чэсць нашага раёна на першынстве Гродзенскай вобласці па лёгкай атлетыцы. А вучань нашай школы Эдгар Пашкелевіч зрабіў значныя крокі да сваёй мары — стаць алімпійцам. З гэтага навучальнага года ён — вучань абласной школы алімпійскага рэзерву. Я веру, што нашы хлопцы абавязкова стануць чэмпіёнамі, калі будуць упэўнена ісці да пастаўленай мэты. Успамінаюцца словы рускага пісьменніка Льва Талстога: “Бітву выігрывае той, хто цвёрда вырашыў яе выйграць”
Я не ведаю, ці звяжу свой далейшы лёс са спортам, таму што мне падабаецца і матэматыка, і біялогія… Аднак я цвёрда ўпэўнена, што спорт і фізкультура будуць маімі спадарожнікамі на працягу ўсяго жыцця, таму што спорт — гэта і радасць, і здароўе, і дружба, і натхненне. Адным словам, спорт — гэта жыццё!
Таццяна Ненартовіч,
вучаніца 10 класа ДУА “Пагародзенская СШ”.
На здымках: настаўнік фізкультуры А. Сакалоўскі з будучымі алімпійцамі; С. Блажук, вучань 7 класа Пагародзенскай СШ.
Пагародзенскай СШ.
Фота з архіва аўтара.