Зрабілі добрую справу — пасадзілі лес

на сайт лес


Старшакласнікі Паляцкішскай сярэдняй школы штогод аказваюць дапамогу Беняконскаму лясніцтву ў пасадцы лесу. І сёлета не засталіся ў баку ад гэтай важнай экалагічнай кампаніі: прынялі актыўны ўдзел у рэспубліканскай  добраахвотнай акцыі “Тыдзень лесу-2017”. Працавалі вучні старанна: высадзілі сеянцы хвоі і бярозы на плошчы 4,2 га, унеслі  асабісты ўклад у прымнажэнне лясоў.  Працай вучняў засталіся задаволены ляснік Вячаслаў Іванавіч Собаль і майстар участка Часлаў Сцяпанавіч Масель.

Чалавек, які пасадзіў хоць некалькі маленькіх расточкаў, ніколі не будзе знішчаць дрэвы, а будзе праяўляць беражлівыя адносіны да прыроды, прапагандаваць экалагічныя веды сярод насельніцтва.

Пройдзе час: набяруць сілу і зашумяць зялёным лісцем маладыя дрэўцы, пасаджаныя нашымі вучнямі. Будучы дарослымі людзьмі, яны з гордасцю змогуць сказаць: “Мы некалі зрабілі добрую справу — пасадзілі лес”.

Іван ГАБІС,

сацыяльны педагог Паляцкішскай сярэдняй школы.
Добавление комментария
CAPTCHA
*