Урачыстым святочным шэсцем распачаўся фестываль-ярмарка працаўнікоў вёскі "Дажынкі" ў Зэльве
З духмянымі караваямі, сцягамі з гербамі раёнаў дэлегацыі крочаць на галоўную сцэну свята. Сваё пачэснае месца тут занялі і хлебаробы воранаўскай зямлі. Дэлегацыю раёна ўзначаліў старшыня Воранаўскага райвыканкама Дзмітрый Захарчук.