Сям'і Папко з аграгарадка Больцішкі ўручылі нацыянальны абярэг — «Бацькава кашуля»

У Дзень народнага адзінства мы з асаблівым гонарам гаворым пра тое, што сіла нашай дзяржавы пачынаецца з кахання, вернасці і моцных сямейных традыцый
Напярэдадні свята ў рамках рэспубліканскага праекта «Трэці – Бацькаў» ад імя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь цудоўнай сям'і Папко Гражыны Чаславаўны і Вячаслава Антонавіча з аграгарадка Больцішкі ўручылі нацыянальны абярэг — «Бацькава кашуля».
Жадаем нашым землякам моцнага здароўя, шчасця і росквіту пад мірным небам Беларусі!




