Рэспубліканскі дыктант да Дня народнага адзінства напішуць школьнікі Гродзеншчыны

День народного единства 15 сентября 22 1086

Рэспубліканскі дыктант да Дня народнага адзінства напішуць школьнікі Гродзеншчыны

Удзел у дыктанце прымуць вучні 8-11 класаў.

17 верасня наша краіна адзначае дзяржаўнае свята – Дзень народнага адзінства. Дата мае невыпадковы характар. Менавіта ў гэты дзень, дзякуючы паходу Чырвонай Арміі, Заходняя Беларусь, што знаходзілася пад прыгнётам панскай Польшчы, аб’ядналася з БССР. Гэтая падзея стала пунктам адліку новай беларускай гісторыі.

Напярэдадні свята, 16 верасня, у школах рэгіёна пройдзе рэспубліканскі дыктант. Удзел у ім прымуць вучні 8-11 класаў.

Як рассказала галоўны спецыяліст аддзела агульнай сярэдняй і дашкольнай адукацыі галоўнага ўпраўлення адукацыі аблвыканкама Ірына Малевіч, дыктант будзе праводзіцца ў час заняткаў па вучэбных прадметах “Беларуская мова” ці “Беларуская літаратура”. Мэта – выхаванне ў вучняў паважлівага і адказнага стаўлення да гісторыі беларускага народа, фарміраванне ўсведамлення непарыўнай сувязі гісторыі і сучаснасці, важнасці народнага яднання на шляху да росквіту Радзімы.

Вольга ЗАЕНЧКОЎСКАЯ

Фото:из архива "ГП"

https://grodnonews.by/



Добавление комментария
CAPTCHA
*