На шляху да навукі

Образование 22 мая 19 1758
IMG_2051

Каля дзевяноста юных даследчыкаў сабрала ХІV раённая навукова-практычная канферэнцыя “Дарога ў будучыню”. Ганаровымі гасцямі, якія ацэньвалі здольнасці да навукі нашых школьнікаў, сталі кандыдаты філалагічных навук, выкладчыкі Гродзенскага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Валерый Варановіч і Руслан Казлоўскі.

Канферэнцыі папярэднічалі доўгія пошукі цікавай і нестандартнай тэмы, крапатлівая праца над ёю ў пары — настаўніка і вучня, разнастайныя вопыты, нечаканыя адкрыцці і часамі непрадказальныя вынікі. Крок за крокам даследчыкі набліжаліся да галоўнай мэты — сістэматызаваць сабраны матэрыял і годна прадставіць яго на суд журы.

IMG_2021 IMG_2031 IMG_2038 IMG_2045

У чарговы раз пачынаючыя навукоўцы здзіўлялі журы сваімі ведамі ў вобласці матэматыкі, астраноміі, хіміі, фізікі, інфарматыкі, узроўнем валодання англійскай і нямецкай мовай, багаццем і разнастайнасцю ў маўленні. Не абышлі бокам школьнікі і любімую раёнку. Дзесяцікласніца Анастасія Лінга з Пагародзенскай школы пазнаёміла журы з жаночымі вобразамі, якія сустракаюцца на яе старонках. Натхніўшыся працай воранаўскіх журналістаў, чатырохкласніца Беата Цыдзік з Радунскай школы паспрабавала сябе ў ролі рэдактара і выдаўца ўласнай газеты. Да таго ж, дзяўчынка вельмі яскрава, у вершаванай форме прэзентавала сваю працу “Газета — гэта проста” і змагла пераканаць журы, што “спісваць” яе на карысць інтэрнэта яшчэ рана. Найбольшае задавальненне (мяркую па сабе) прынесла знаёмства з работамі самых маленькіх навукоўцаў — вучняў 1-4 класаў. Міжволі здзіўляла іх непасрэднасць, уменне трымацца перад аўдыторыяй. Вучань 4 класа Воранаўскай школы Дзяніс Міцкевіч пераканаў усіх, што нанатэхналогіі неабходны ў паўсядзённым жыцці і нават распрацаваў накаленнікі для гульні ў футбол. Па яго словах, яны карыстаюцца папулярнасцю ў аднакласнікаў. Старонкі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны “перагарнула” трэцякласніца Беняконскай школы Кацярына Сінкевіч. Дзяўчынка пазнаёміла прысутных з салдатамі Перамогі са сваёй мясцовасці. Тэматыку ваенных гадоў выбралі і іншыя даследчыкі. Удала змаглі яе прадставіць і дзевяцікласніцы Воранаўскай школы Ганна Падгайна і Анастасія Корсак. У цэнтры ўвагі была і малая радзіма. На высокім ўзроўні адзінаццацікласніца Ангеліна Спеталюн з Воранаўскай школы, сямікласніцы Дар’я Янкелайць і Дар’я Дзюк з Паляцкішскай і дзесяцікласніца Ангеліна Святловіч з Жырмунскай даследавалі англійскія імёны ў культурным асяроддзі Воранаўшчыны, паходжанне і ўтварэнне агронімаў і дрымонімаў у наваколлі Палецкішкаў, новы від разнастайнасці прыбярэжна-водных супольнасцяў у наваколлі Жырмун. Займальнымі былі работы шасцікласніцы Ксеніі Стомы з Воранаўскай школы і дзесяцікласніцы Аляксандры Пышынскай Забалацкага НПК, якія жыва распавялі аб народных прыкметах і гаючых уласцівасцях казінага малака.

IMG_2064 IMG_2070 IMG_2076

 

IMG_2082 IMG_2092

 — На навукова-практычнай канферэнцыі школьнікаў Воранаўшчыны я ўпершыню, працаваў у секцыі беларускай філалогіі, — падзяліўся член журы Р.К. Казлоўскі. — Скажу шчыра, уражаны працамі вучняў. Яны абгрунтаваны, на належным узроўні аформлены і што вельмі важна — маюць тэарэтычную базу. Бачу, што матэрыял не спісаны, вучні прэзентавалі ўласныя напрацоўкі. Асабіста быў уражаны працай Карыны Матоніс з Радунскай школы.

IMG_2101 IMG_2118 IMG_2119 IMG_2126

Марына КАНДРАТОВІЧ.

Фота аўтара.
Добавление комментария
CAPTCHA
*