Метадычны практыка-арыентаваны семінар “Алімпіяды і навукова-даследчая праца па беларускай мове і літаратуры ў сучаснай школе” прайшоў у Забалацкім НПК

Образование 24 марта 20 1668
изображение_viber_2020-03-06_23-09-43

У мерапрыемстве прынялі ўдзел навукоўцы Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы” — кандыдаты філалагічных навук В.Л. Варановіч, Р.К. Казлоўскі, А.Э. Сабуць. Яны  аказалі метадычную дапамогу настаўнікам школ раёна па эфектыўнай арганізацыі правядзення алімпіяд і навукова-даследчай працы па беларускай мове і літаратуры. Дыялог паміж гасцямі і педагогамі вёўся ў цёплай сяброўскай атмасферы. Былі акрэслены  пытанні, на якія настаўнікі  атрымалі канкрэтныя адказы і рэкамендацыі.

изображение_viber_2020-03-06_23-09-36

У рамках семінара адбылася творчая сустрэча членаў літаратурнага  клуба Забалацкага НПК “Пегасік”  з паэтамі, членамі Саюза пісьменнікаў Беларусі Русланам Казлоўскім і Алінай Сабуць. У імправізаванай студыі тэлеканала “Школьныя навіны” дарослыя і дзеці чыталі паэтычныя радкі пра родны край, прыроду, каханне. Не  абмінулі і тэму вайны. Такія вершы гучалі асабліва выразна ў пачынаючых паэтаў  — Анастасіі Мінгілевіч, Анастасіі Вярцінскай, Дар’і Венцкевіч, Віялеты Урублеўскай. Адчувалася, што кожны да гэтай сустрэчы рыхтаваўся загаддзя. Дзяўчынкі перажывалі, як успрымуць іх творы шаноўныя госці.  Руслан Канстанцінавіч і Аліна Эдмундаўна вельмі ўважліва слухалі юных аўтараў, пасля шчыра падзякавалі за любоў да роднага слова і далі пэўныя рэкамендацыі па напісанню вершаў. Паэты адказалі на пытанні вядучых, пачыталі свае творы. Адведзеная на творчую імпрэзу гадзіна праляцела непрыкметна. Паэтам удалося наладзіць шчырую размову з дзецьмі.  Напрыканцы мерапрыемства госці атрымалі сувеніры на памяць.  Педагогам таксама былі ўручаны падарункі —  зборнікі навуковых прац.

изображение_viber_2020-03-06_23-09-33

Пасля семінара дырэктар школы Надзея Юшэвіч арганізавала гасцям экскурсію па школе, разам наведалі школьны этнаграфічны музей “Спадчына”, дзе цікавым аповядам  іх сустрэла загадчык Ф.С. Войшніс. Навукоўцаў уразілі сабраныя ў хатцы XIX стагоддзя экспанаты: мэбля, прылады працы для гаспадыні і гаспадара. Усё гэта навеяла ім цёплыя ўспаміны аб дзяцінстве.

Развітваючыся з гасцямі, педагогі дамовіліся, што падчас наступнай сустрэчы знаёмства прадоўжыцца.

изображение_viber_2020-03-06_23-09-39

Валянціна КОЦІК,

намеснік дырэктара Забалацкага НПК.
Добавление комментария
CAPTCHA
*