Збор садавіны – справа руплівых
Яблыневы сад у Паляцкішскай школе быў закладзены некалькі дзесяцігоддзяў назад. Тут маюцца яблыні як ранніх, так і позніх гатункаў. Пазалетась у садзе з’явіліся маладыя саджанцы.
Сёлета сад парадаваў багатым ураджаем. У верасні навучэнцы прынялі ўдзел у зборы садавіны. Працы хапіла і старэйшым, і малодшым вучням. Прыгожыя сакавітыя яблыкі апынаюцца ў клапатлівых руках хлопчыкаў і дзяўчынак. Вучні праяўляюць асабістую стараннасць, уважлівасць і руплівасць.
Сабраны ўраджай яблыкаў перададзены ў школьную сталовую – і вітамінны прадукт цяпер з’яўляецца на абедзенным стале навучэнцаў.
Іван ГАБІС,
настаўнік Паляцкішскай базавай школы.