У санктуарый Божай Міласэрнасці ў Воранаве былі ўрачыста ўнесены мошчы блажэнных манахіняў супольнасці Святой сям’і з Назарэта

В посёлке 01 мая 22 1181

1C9A1531.JPG

У санктуарый Божай Міласэрнасці ў Воранаве былі ўрачыста ўнесены мошчы блажэнных манахіняў супольнасці Святой сям’і з Назарэта. Рэліквіі адзінаццаці сясцёр-мучаніц, расстраляных фашыстамі падчас Вялікай Айчыннай вайны ў Навагрудку, назаўжды застануцца ў святыні.

Ініцыятарам гэтага дзейства стаў настаяцель касцёла Анджэй Вітэк. Як ён зазначае, самы вялікі акт любові — гэта аддаць сваё жыццё за іншага чалавека. Сімвалічна, што ў свята Божай Міласэрнасці супольнасць так званых сясцёр-назарэтанак падаравала воранаўскай супольнасці прыхаджан рэліквіі мучаніц з Навагрудка.

1C9A1517.JPG

1C9A1521.JPG

1C9A1526.JPG

1C9A1527.JPG

1C9A1530.JPG

— Сённяшняя ўрачыстасць — важны і радасны момант, бо распаўсюджваецца культ нашых сясцёр-мучаніц. Яшчэ больш людзей будзе іх ведаць і маліцца да іх аб заступніцтве, — пракаментавала сястра-назарэтанка Кляра. — У асноўным у іх просяць аб бласлаўленні сем’яў, таму што ў 1943 годзе пад пагрозай былі главы сем’яў. Менавіта іх спачатку арыштавалі нямецкія акупанты. Сёстры-мучаніцы прасілі ў Госпада, каб Ён прыняў у ахвяру іх жыццё замест тых, хто патрэбен родным. І як бачым, Бог іх пачуў. Адзначу, сёння, калі мы назіраем крызіс сям’і: разводзяцца бацькі, ад чаго пакутуюць дзеці, вельмі важна аддаваць пад апеку мучаніц з Навагрудка нашы сем’і. Паколькі перад расстрэлам манахіні маліліся за адзінага на ўсю ваколіцу ксяндза, што астаўся ў жывых, вернікі таксама ўзносяць свае малітвы да іх за святароў.

1C9A1536.JPG

1C9A1542.JPG

1C9A1549.JPG

1C9A1552.JPG

1C9A1553.JPG

1C9A1556.JPG

У Год гістарычнай памяці, лічаць сёстры-назарэтанкі, якія суправаджалі рэліквіі, неабходна казаць пра тое, што мучаніцы былі душою з’яднаны з беларускім краем. Восем з іх пачыналі сваё манаскае жыццё ў гродзенскім кляштары. Сям’я сястры Канізіі некаторы час жыла ў Магілёве. Сястра Стэла — родам з Клецка Мінскай вобласці, а Барамея — з Верцялішак, што пад Гродна.

— Гэта блажэнныя нашай краіны, таму да іх неабходна маліцца і за развіццё Беларусі, шчасце яе народа. Каб на нашай зямлі ўладарылі евангельскія каштоўнасці — любоў і ўзаемазгода, — падсумавала сястра Кляра.

Натхнёныя прыкладам служэння людзям манахіняў-мучаніц, воранаўскія прыхаджане і іх госці на святой імшы, якую цэлебраваў гродзенскі ксёндз-біскуп Аляксандр Кашкевіч, маліліся за родных, сваю Бацькаўшчыну. Разам з імі радасную нагоду — атрымання рэліквіі ў падарунак — раздзяліў старшыня райвыканкама Дзмітрый Захарчук.

1C9A1561.JPG

1C9A1563.JPG

1C9A1568.JPG

1C9A1574.JPG

1C9A1580.JPG

1C9A1586.JPG

1C9A1590.JPG

1C9A1594.JPG

1C9A1602.JPG

1C9A1608.JPG

1C9A1614.JPG

1C9A1620.JPG

1C9A1622.JPG

1C9A1629.JPG

Марына КАНДРАТОВІЧ.

Фота Сяргея ГРЫЧЫКА.

Даведка “ВГ”

Сёстры прыбылі ў Навагрудак 4 верасня 1929 года па просьбе біскупа Зыгмунта Лазінскага. У 1941 годзе падчас нямецкай акупацыі былі выгнаны з кляштара і жылі ў прыхаджан. У 1942 годзе фашысты распачалі рэпрэсіі супраць жыхароў Навагрудка. Акрамя часткі мірнага насельніцтва, былі расстраляны два ксяндзы. Падобная хваля рэпрэсій паўтарылася ў 1943-ім. Каб адпомсціць мясцовым партызанам, 18 ліпеня немцы арыштавалі 120 жыхароў Навагрудка і святара Зянкевіча.

Родныя схопленых акупантамі людзей папрасілі ў сясцёр аб падтрымцы. І тыя не адказалі — рашыліся на самаахвяраванне. Ігумення кляштара сястра Марыя Стэла звярнулася да нямецкіх уладаў з просьбай адпусціць арыштаваных, а замест іх прапанавала ўзяць сясцёр-назарэтанкаў. 1 жніўня 1943 года адзінаццаць манахінь былі расстраляны ў лесе недалёка ад Навагрудка.

Добавление комментария
CAPTCHA
*