Адзіны дзень інфармавання прайшоў у Воранаве (Дапоўнена)

В посёлке 20 июля 17 1359
1C9A9826

Наколькі добра мы ведаем сваю гістарычную спадчыну, якую ролю адыгрывае культура ў жыцці нашага сучасніка, як захаваць і перадаць будучым пакаленням беларускую самабытнасць — гэтыя і мноства другіх актуальных пытанняў гучалі падчас Адзінага дня інфармавання, які прайшоў у чацвер на Воранаўшчыне. З працоўным калектывам раённага жыллёва-камунальнага прадпрыемства сустрэлася інфармацыйна-прапагандысцкая група на чале са старшынёй Воранаўскага райвыканкама Мікалаем Розумам. Тэму дня інфармавання “Сацыякультурная палітыка беларускай дзяржавы — ключавы фактар умацавання адзінства нацыі” абазначыла начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Таццяна Цехановіч. Удзел у сходзе прыняў і трымаў слова начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гродзенскага аблвыканкама Аляксандр Вярсоцкі.

На думку Аляксандра Людвігавіча, кожная дзяржава будзе магутнай, калі будзе выконваць тры асноўныя састаўляючыя. Па-першае, мець моцную дзеяздольную ўладу. Гэты фактар цяжка аспрэчыць. Мы сведкі таго, што адбываецца ў нашай краіне-суседцы Украіне, пры ўсёй павазе да яе ўлады, моцнай яе назваць складана. У Беларусі ж моц улады асацыіруецца, у першую чаргу, з асобай Прэзідэнта нашай краіны і той вертыкаллю, якая пабудавана ім за апошнія гады. Другое, што ўплывае на развіццё краіны, гэта высокі ўзровень развіцця гандлю. Можна вельмі добра арганізаваць вытворчасць разнастайнай прадукцыі, але калі пры гэтым не ўмець гандляваць, то будуць забівацца склады, а эканоміка працаваць не будзе. І трэцяя састаўляючая — гэта высокі ўзровень развіцця культуры. Не толькі ў класічным яе разуменні, але і ў шырокім сэнсе: культуры ўзаемаадносін, сістэма каштоўнасцей, якія маюцца ў дзяржавы, адносіны да прадстаўнікоў малодшага і старэйшага пакаленняў і інш.

Зыходзячы з гэтага, чаго ж недастае нам, беларусам, на сучасным этапе? На думку дакладчыка, мы недастаткова ўдзяляем увагі асвятленню асобных гістарычных падзей і дзейнасці асоб, якія зрабілі вялікі ўнёсак у развіццё сусветнай культуры. Яскравы прыклад: усе ведаюць аб знакамітай цар-гармаце, кожны ўяўляе, якая яна, дзе знаходзіцца. І, пэўна, адзінкі ведаюць, што стварыў яе наш майстар-беларус Андрэй Чохаў, які жыў некалі ў мястэчку Шклоў. Не кожны ведае, што заснавальнікам першага расійскага ўніверсітэта таксама быў беларус. Такіх прыкладаў шмат. Вядома, у мінулыя гады гісторыя неаднаразова перапісвалася. Аднак цяпер вышэй пададзеныя і мноства другіх фактаў дазваляюць нам ганарыцца сваёй краінай. Мы пра гэта павінны ведаць, гаварыць, павінны хацець самі гэта пазнаваць і вучыць наша маладое пакаленне.

Беларусь — гэта краіна вялікай культуры і багацейшай гістарычнай спадчыны, падкрэсліў Аляксандр Людвігавіч. Доказам прызнання асаблівага статусу культуры ў краіне стала аб’яўленне 2016-га Годам культуры, прыняцце Дзяржаўнай праграмы “Культура Беларусі”. Нягледзячы на эканамічныя цяжкасці, унёскі ў развіццё галіны паступова павялічваюцца: ў агульным аб’ёме расходаў кансалідаванага бюджэту расходы на  культуру ў 2015 годзе склалі 1,39%, у 2016-м — 1,47%, прагноз 2017-га — 1,59%.

Падрабязней дакладчык спыніўся на стане і перспектывах развіцця галіны культуры ў Гродзенскай вобласці. Калі ўвогуле Беларусь называюць краінай замкаў, то на Гродзеншчыну прыходзіцца найбольшая іх колькасць: 9 з 21. Прыемна, што толькі ў гэтым годзе звыш 3 млрд рублёў выдаткавана на тое, каб прадоўжыць далейшую рэканструкцыю Навагрудскага і Гальшанскага замкаў. 50% сродкаў з фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы культуры і мастацтва ў гэтым годзе пойдзе на Гродзенскую вобласць, а дакладней на сусветна вядомую Каложскую царкву ў Гродне (2 млрд руб.) і Крэўскі замак (больш за 1 млрд руб.). Усё гэта робіцца з мэтай папулярызацыі нашай гісторыка-культурнай спадчыны. У бліжэйшы час улады плануюць разам з польскімі партнёрамі ўнесці ў сусветны спіс гісторыка-культурнай спадчыны другі наш аб’ект — Аўгустоўскі канал. Гэта вельмі важна для далейшага развіцця міжнароднанага турызму, асабліва цяпер, калі ў нас уведзены бязвізавы рэжым. А.Л. Вярсоцкі расказаў таксама аб знакавых сацыяльна-культурных праектах Беларусі, аб папулярызацыі беларускай мовы і асаблівасцях нацыянальнага кнігадрукавання. Актыўна абмяркоўвалася пытанне аб далейшым развіцці міжнароднага супрацоўніцтва.

Члены інфармацыйна-прапагандысцкай групы адказалі на паступіўшыя пытанні. Старшы афіцэр аддзела інфармацыі і прапаганды Лідскага пагранатрада Д.Ю. Андрэеў праінфармаваў прысутных аб абстаноўцы ў пагранічнай зоне, прывёў прыклады затрымання таварна-матэрыяльных каштоўнасцей і зброі на тэрыторыі раёна.

Таццяна ДУДКО.

Фота Алега БЕЛЬСКАГА.

1C9A9825 1C9A9832 1C9A9835 1C9A9836 1C9A9839 1C9A9846

 
Добавление комментария
CAPTCHA
*