Воранаўцаў чакае сустрэча з Благадатным Агнём ад Гроба Гасподняга

В посёлке 06 июня 17 1455
road-to-shrines

2 чэрвеня ў Воранаўскай дзіцячай школе мастацтваў адбылася прэзентацыя XXIV міжнароднай навукова-асветніцкай экспедыцыі “Дарога да Святыняў”, маршрут якой пройдзе праз Воранаўскі раён 30-31 жніўня.

На сустрэчу-канферэнцыю сабраліся намеснікі кіраўнікоў прадпрыемстваў, арганізацый па ідэалагічнай рабоце, настаўнікі, бібліятэкары і ветэраны працы Воранаўшчыны. Пра гістарычную і сённяшнюю значнасць экспедыцыі расказаў яе кіраўнік — навуковы супрацоўнік НАН Беларусі Аляксандр Лапата-Загорскі.

DSCN9328

З вялікай цікавасцю, у прыватнасці, пра Благадатны Агонь ад Гроба Гасподняга, слухалі прысутныя айца Аляксандра, настаяцеля праваслаўнай царквы вёскі Калода Барысаўскага раёна. Дырэктар Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва Ганна Запартыка расказала аб музеях нашай краіны. Фрагменты ўжо прайшоўшых экспедыцый па гарадах і вёсках Беларусі прадставіў у сваіх здымках фотамастак Аляксандр Лабада. Кандыдат філалагічных навук, супрацоўнік Інстытута літаратуразнаўства НАН Беларусі Ігар Шаладонаў па-знаёміў сабраўшыхся з тэндэнцыямі ў сучаснай літаратуры, на развіццё якой значны ўплыў аказалі беларускія класікі Я. Купала і Я. Колас, першадрукар Фрацыск Скарына і многія іншыя слынныя паэты і празаікі краіны.

Удзячныя апладысменты ўдзельнікаў канферэнцыі гучалі падчас выступлення паэта і журналіста Зміцера Арцюха. Яго вершы пра духоўнае багацце, сэнс чалавечага жыцця на зямлі, пра каханне настолькі былі пранікнёнымі, што і нашы воранаўскія паэты Міхаіл Забалотны і Ірына Макарчык прачыталі свае паэтычныя творы.

дарога да святыняу - мелько

Затым у райвыканкаме арга-нізатары экспедыцыі сустрэліся з кіраўніцтвам раёна і абмеркавалі план правядзення мерапрыемства. Удзельнікі  навукова-асветніцкай экспедыцыі “Дарога да Святыняў” прыбудуць раніцай 30 жніўня ў Радунь, а вечарам таго ж дня наведаюць і Воранава.

Вікенцій ЯКОВІЧ.

Наша даведка

Састаўной часткай Дня беларускага пісьменства (сёлета адбудзецца ў Полацку), акрамя святочных мерапрыемстваў, з’яўляецца міжнародная навукова-асветніцкая экспедыцыя “Дарога да Святыняў” з Благадатным Агнём ад Гроба Гасподняга, у якой удзельнічаюць прадстаўнікі творчай і навуковай інтэлігенцыі, духавенства. Пры гэтым экспедыцыя праходзіць па гарадах і сёлах нескалькіх рэгіёнаў краіны і завяршае работу ў сталіцы правя-дзення свята. Пяцідзённая экспедыцыя стартуе ад Свята-духавага кафедральнага сабора ў Мінску, дзе беражліва захоўваюць Благадатны Агонь ад Гроба Гасподняга. Лампаду з ім, а таксама цудатворную Загор’е-Сталавіцкую ікону Прысвятой Багаро-дзіцы веруючыя пранясуць праз населеныя пункты, якія ляжаць на шляху да сталіцы беларускага пісьменства. У склад экспедыцыі таксама ўвойдуць каля сарака дзеячаў навукі, пісьменнікі, мастакі, артысты.

Кіруе праектам Ніна Загорская, пісьменніца, заслужаны работнік культуры Беларусі, лаўрэат прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь “За духоўнае адраджэнне”. Неабходна адзначыць, што ўдзел у міжнароднай навукова-асветніцкай экспедыцыі “Дарога да Святыняў” з Благадатным Агнём ад Гроба Гасподняга, якая з’ўляецца традыцыйным для сістэмы адукацыі, знайшла сваё ўвасабленне ў новай праграме супрацоўніцтва паміж Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь і Беларускай праваслаўнай царквой на 2015-2020гг.

***

За 23 гады экспедыцыя “Дарога да Святыняў” з Благадатным Агнём ад Гроба Гасподняга праехала больш за 29 000 кіламетраў. Хрэсным ходам прайшлі больш за 3 мільёны  чалавек, а ўсяго ў мерапрыемствах у рамках экспедыцыі паўдзельнічалі звыш 5 мільёнаў. У Сад малітвы — Вертаград (Райскі Сад) — высаджана больш за 2 тысячы розных дрэўцау: яблынь, дубоў, рабін, бяроз, клёнаў, ліп, каштанаў, вязаў, туй, лістоўніц. Пры наведванні сацыяльных прытулкаў, бальніц, дзіцячых дамоў, школ-інтэрнатаў, дамоў ветэранаў вайны і працы, спецыяльных адукацыйных і іншых аўдыторый тым, хто не мог на маршрутах экспедыцыі падчас духоўных дзеяў быць у Хрэсных ходах і храмах, ахвяравана звыш 90 000 свечак, запаленых ад Благадатнага Агню.
Добавление комментария
CAPTCHA
*