Праздничные торжества в честь 480-летия прошли в Вороново (Дополнено)
Шчырай малітвай, цёплымі віншаваннямі, песнямі і танцамі адзначыла 480-годдзе Воранава.
Святочныя мерапрыемствы з нагоды юбілею пачаліся 19 лістапада раніцай. У санктуарыі Божай Міласэрнасці адбылася Святая імша ў гонар жыхароў пасёлка. Малітва за воранаўскі край, яго людзей, якія стаялі ля вытокаў заснавання раёна і якія сёння прыкладваюць намаганні для яго развіцця, за здзяйсненне планаў і светлую будучыню з’яднала ўсіх у гэты дзень.
Затым шматлікіх гасцей сустракаў адноўлены гарадскі цэнтр культуры і вольнага часу. Святочная ўрачыстасць сабрала ў зале прадстаўнікоў улады, замежныя дэлегацыі, мясцовых жыхароў і пачалася з гімна Воранава. Раздзялілі радасць падзеі з воранаўцамі рэктар БДУ Сяргей Абламейка, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Аляксандр Маркевіч, дэлегацыі з Літвы і Расіі. Партнёрскія адносіны звязваюць іх з невялічкім, але вельмі гасцінным і своеасаблівым пасёлкам на мяжы Беларусі, дзе жывуць добрыя і працавітыя людзі. Гэта падкрэслівалі ўсе выступоўцы, адрасуючы шчырыя пажаданні мірнага неба, поспехаў, даўгалецця жыхарам юбіляра. І хоць чулі іх толькі прысутныя ў зале, гучалі яны для ўсіх вас, паважаныя землякі. Бо вашай плённай працай, творчасцю, ведамі ствараюцца ўсе даброты нашага краю, пішацца яго гісторыя.
Па-дзелавому лаканічна і па-сяброўску цёпла гучалі словы падзякі старэйшаму пакаленню працаўнікоў і яго маладой змене ад старшыні Воранаўскага райвыканкама Мікалая Розума. Удзячнасць кіраўніка раёна была не толькі на словах, але і ў матэрыяльным выражэнні. За шматгадовую добрасумленную працу, асабісты ўклад у развіццё розных напрамкаў дзейнасці былі адзначаны дваццаць восем воранаўцаў. Пад усеагульныя апладысменты на сцэну за высокімі ўзнагародамі абласнога і раённага ўзроўняў выходзілі кіраўнікі і супрацоўнікі розных арганізацый: Аляксандр Мацюк, Таццяна Дудко, Фёдар Гнілякевіч, Ганна Акштулевіч, Іван Вінцкевіч, Анджэй Вітэк, Часлава Войшніс, Іван Кахоцкі, Казімір Крысянель, Данута Лінга, Антон Сяпцілка, Яніна Сухоцкая, Франц Францкевіч (Уладзіслаў Трунц і Часлаў Масель атрымаюць іх у сваім калектыве). Ушанавалі ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны — Сцяпана Жука і Таццяну Бобіну; ветэранаў працы — Валянціна Емяльянава, Тамару Абламейку, Уладзіміра Даўгаполіка, Генрыка Лісоўскага, Вячаслава Мацкевіча, Тамару Новікаву, Тадэвуша Рыдвана, Зою Сцефановіч, Віктара Цівунчыка, Віктара Шчотку, Людмілу Алданаву, Анатолія Кажамяку.
Падчас святочнага дзейства былі аб’яўлены вынікі творчых конкурсаў, якія праходзілі з нагоды юбілею. У паэтычным пераможцай стаў Валянцін Емяльянаў, аўтар лірычных і душэўных радкоў аб нашым краі. Ён атрымаў падарунак ад галоўнага рэдактара “Воранаўскай газеты” Таццяны Дудко. У конкурсе творчых работ на лепшы фотаздымак, сэлфі, відэаролік аб пасёлку і славутых земляках некалькі пераможцаў: Ларэта Янкелайць з Паляцкішскай СШ, Аляксандр Літоўчык, Аляксандра Ластоўская і Эдвард Сцефановіч з Воранаўскай СШ, Аліна Казлоўская з Пераганцаўскага НПК, Аляксандр Савуль з Канвелішскага НПК, намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Воранаўскай СШ Марыя Літоўчык, выкладчыкі Воранаўскага сельскагаспадарчага каледжа: Яна Іванова, Ірына Раўлушэвіч, Людміла Урбановіч. Яны адзначаны начальнікам аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Аленай Ястрэмскай.
Яркае і вельмі дынамічнае віншаванне для воранаўцаў прывезлі гро-дзенцы — музычны тэатр “Рада”.
Вольга ВАРАБ’ЁВА.