У касцёле Найсвяцейшага Сэрца Ісуса ў Канвелішках святкавалі Дажынкі

15 сентября 24 665
изображение_viber_2024-09-15_13-22-31-294.jpg
Ужо некалькі год запар канвелішскія прыхаджане са сваім святаром Дзмітрыем Сядлецкім ладзяць свята ўраджаю. Вернікі прыходзяць у святыню з садавінай, гароднінай, зернем, каб іх асвяціць і падзякаваць Богу за багаты плён іх працы.
Каравай з новага ўраджаю падаравалі ксяндзу.
Разам рушылі ўрачыстым ходам. Кожны трымаў у сэрцы малітву за блізкіх, росквіт роднай зямлі.

изображение_viber_2024-09-15_13-22-31-729.jpg
изображение_viber_2024-09-15_13-22-31-426.jpg

Ад душы гучалі словы шчырай падзякі руплівым хлебаробам, працалюбівым аднавяскоўцам, а таксама кіраўніцтву гаспадарак "Эліт-Агра Больцінікі" і "ГМК-Агра"  за дапамогу ў добраўпарадкаванні святыні.

изображение_viber_2024-09-15_13-22-31-350.jpg
изображение_viber_2024-09-15_13-22-31-503.jpg
изображение_viber_2024-09-15_13-22-31-576.jpg
изображение_viber_2024-09-15_13-22-31-643.jpg
Добавление комментария
CAPTCHA
*