У "Гасцёўні бульбаша" ў Гірках шчыра віталі ўсіх

04 октября 26 220
изображение_viber_2026-10-04_15-33-04-430.jpg

Другі хлеб — галоўны на брэндавым мерапрыемстве ў аграгарадку. З яго не толькі духмяныя ды смачныя стравы гатуюць мясцовыя гаспадынькі, але і ўмельцы майструюць цікавыя вырабы.

Ох, і багаты стол накрылі сёлета жанчынкі. І каб аднавяскоўцаў пачаставаць, і каб пазмагацца за званне лепшага повара ў конкурсе "Бульба на ўсе сто". Гастранамічныя шэдэўры стварылі Алена Бальцэвіч, Ірына Блашко, Святлана Юранец, Валянціна Мікель і Яніна Бярнацкая.

Фігуркі з бульбы — гэта тварэнне Аляксандры Уцянковай, Аляксандра Сурмача і Ульяны Сядлецкай.

Акрамя пачастункаў, на свяце было шмат музыкі. Добры настрой вяскоўцам стваралі ўдзельнікі аматарскай творчасці Воранаўшчыны і фольк-група "Славянскія рытмы" з Мінска. Выступленне сталічных гасцей — падарунак мясцовага сельгаспрадпрыемства.

изображение_viber_2026-10-04_15-33-04-453.jpg

изображение_viber_2026-10-04_15-33-04-478.jpg

изображение_viber_2026-10-04_15-33-04-501.jpg

изображение_viber_2026-10-04_15-33-04-524.jpg

изображение_viber_2026-10-04_15-33-04-545.jpg

изображение_viber_2026-10-04_15-33-04-568.jpg

изображение_viber_2026-10-04_15-33-04-597.jpg

изображение_viber_2026-10-04_15-33-04-622.jpg

изображение_viber_2026-10-04_15-32-37-825.jpg

изображение_viber_2026-10-04_15-33-06-378.jpg

изображение_viber_2026-10-04_15-33-06-410.jpg

Добавление комментария
CAPTCHA
*