У аграгарадку Гіркі гасцей прывячалі ды смачна частавалі на свяце “Гасцёўня Бульбаша”

13 октября 24 491

15.jpg
  Які беларус адмовіцца ад духмяных страў з бульбачкі?! А на брэндавым свяце ў Гірках іх нагатавалі ад душы.

Землякоў шчыра прывіталі старшыня Гіркаўскага сельскага выканаўчага камітэта Святлана Хшаноўская і намеснік дырэктара КСУП “Гіркі” па ідэалагічнай рабоце Іна Палубенка. Святлана Сяргееўна заўважыла, што такія святы з'ядноўваюць землякоў, насычаюць іх жыццё новымі эмоцыямі і выказала словы падзякі мясцоваму сельгаспрадпрыемству за дапамогу у арганізацыі "Гасцёўні Бульбаша".

17.jpg

Гаспадыні з усяго раёна сабраліся тут, каб прадэмастраваць сваё кулінарнае майстэрства ды паўдзельнічаць у конкурсе “Бульбашыха-2024”. Яны змайстравалі незвычайныя касцюмы, абарнілі іх у візітнай картцы. Ад нагатаваных імі страў вочы разбягаліся. Не-не ды і цікавіліся землякі рэцэптам той ці іншай стравы.

Дарэчы сказаць, што жыхаркі Гірак і самі ўдалыя гаспадыні. Прадстаўніцы дзіцячага садка, мясцовага сельсавета і Наталля Міклашэўская такую смакату нагатавалі, што за вушы не адцягнеш!

Не з пустымі рукамі да вяскоўцаў прыехалі і ваеннаслужачыя пагранічнай заставы "Забалаць". Нагатавалі смачнай салдацкай кашы. А з іх чацвераногім сябрам з задавальненнем фатаграфавалася дзятва.

5.jpg

6.jpg

Напярэдадні Дня маці на свяце ўшанавалі Галіну Гурскую і Тарэсу Бутарэвіч. Галіна Юзэфаўна — шматдзетная маці, выгадавала чатырох дзяцей. Да таго ж, нядаўна адзначыла 60-гадовы юбілей. У Тарэсы Станіславаўны двое дзетак. Абедзве жанчыны - удзельніцы аматарскага аб’яднання “Молодушки 50+”, што дзейнічае пры мясцовым цэнтры культуры і вольнага часу.

Увесь час на брэндавым свяце лілася музыка. Цудоўны настрой вяскоўцам стваралі як артысты Воранаўшчыны, так і ансамбль народнай музыкі і песні “Уладары” з Ваўкавыска — падарунак ад кіраўніцтва КСУП “Гіркі”.

10.jpg

13.jpg

12.jpg

2.jpg

14.jpg

16.jpg

11.jpg

18.jpg

1.jpg

8.jpg

Добавление комментария
CAPTCHA
*