Сімвал адкрытасці і адзінства, У Радуні карагодзіць X адкрыты фестываль народных традыцый і мастацтва
Стагоддзямі ў Радуні фарміраваўся ўнікальны характар этнакультурнага добрасуседства розных народаў. І фестываль народных традыцый і мастацтва “Кола сяброўства” стаў сімвалам дружалюбнасці, адкрытасці і адзінства.
На адной сцэне святочным днём у карагодзе, як заўсёды, зышліся розныя нацыянальнасці. Гучным і пранікнёным выкананнем музычных твораў, яскравых танцаў беларусаў, рускіх, цыганаў, палякаў, яўрэяў, літоўцаў і ўкраінцаў пакаціўся канцэртны вянок. За кожнае выступленне гледачы шчыра дзякавалі артыстаў гучнымі апладысментамі.