Санктуарый у Тракелях з'яднаў беларусаў у шчырай малітве да Маці Божай

13 июля 24 1807

1C9A7960.JPG

Традыцыйна ліпень збірае вернікаў з усіх куткоў Беларусі і замежжа ў Тракелях. Пешшу, на аўтамабілях спяшаюцца ў санктуарый, каб пакланіцца цудадзейнаму абразу. Адны просяць аб заступніцтве і дапамозе, другія дзякуюць за атрыманыя дары.

1C9A7972.JPG

1C9A7980.JPG

1C9A7982.JPG

1C9A7994.JPG

Сёлета раздзяляюць радасць свята з беларускімі католікамі расійскія вернікі з Маскоўскай архідыяцэзіі. У галаве іх пелігрымкі — біскуп Мікалай Дубінін, які ўзначаліў імшу а поўначы.

Не памылюся, калі скажу, што самым прыгожым момантам урачыстасці Маці Божай Тракельскай з'яўляецца вечаровая працэсія са свечкамі. Сёлета перад ёю землякі запусцілі ўвысь паветраныя шары, нагадваючыя Марыйную сімволіку. І гэта нездарма. Да яе, Дзевы Марыі, як да руплівай і любай маці мы звяртаемся ў любой патрэбе. І яна выслухоўвае ўсіх у нашых Тракелях.

1C9A8003.JPG

1C9A8013.JPG

1C9A8017.JPG

1C9A8019.JPG

Затым у адзіным парыве вернікі зліліся ў вогненную раку. Пакрочылі па вуліцах аграгарадка з малітвай за Айчыну, сем'і. Каб каласіліся хлебныя нівы, нараджаліся дзеткі, квітнеў родны край, а наўкол уладарылі супакой і еднасць.

1C9A8027.JPG

1C9A8033.JPG

1C9A8041.JPG

1C9A8050.JPG

1C9A8051.JPG

1C9A8071.JPG

1C9A8104.JPG

1C9A8117.JPG

1C9A8134.JPG

1C9A8135.JPG

1C9A8140.JPG

1C9A8147.JPG

Добавление комментария
CAPTCHA
*