Са Светлай Пасхай! Віншаванне варанаўчанам адрасуе святар

31 марта 24 411
Са Светлай Пасхай! Віншаванне варанаўчанам адрасуе святар

Умілаваныя ў Хрысце браты і сёстры, вернікі Воранаўшчыны!

У свята Уваскрасення Пана ў нашых святынях гучыць радасны спеў: “Алелюя!” Раскалыханыя званы на касцёльных вежах абвяшчаюць усяму свету добрую навіну, што Хрыстос сапраўды ўваскрос. Пасля цяжкасцей мукі, пасля таго, як памёр на крыжы і быў пакладзены ў магілу, наш Збаўца ўстаў з мёртвых і яснее бляскам сваёй Божай хвалы. Хвалебная перамога Хрыста над смерцю — гэта аснова нашай хрысціянскай надзеі.

З нагоды і радасці ўваскрослага Хрыста ад сябе асабіста і ад супольнасці каталіцкіх святароў Воранаўшчыны шлём вам, дарагія браты і сёстры, нашы сардэчныя пажаданні. Няхай велікодныя святы будуць бласлаўлёным часам для кожнага з вас. Няхай у пасхальнай таямніцы Хрыста новым бляскам заззяе праўда аб Богу, багатым на міласэрнасць, які “так палюбіў свет, што аддаў Сына свайго Адзінароднага, каб кожны, хто верыць у Яго, не загінуў, але меў жыццё вечнае” (Ян 3,16). Няхай гэтая праўда веры напоўніць вашы сэрцы радасцю, даверам, супакоем і мужнасцю.

Хрыстос уваскрос! Алелюя.

Генрык ЯБЛОНСКІ,

дэкан Радунскі, ксёндз-канонік.

Добавление комментария
CAPTCHA
*