Памяць аб мінулым, каб ствараць будучыню

17 верасня ў Беларусі адзначаецца Дзень народнага адзінства.Увядзенне гэтай даты ў памятны каляндар Беларусі — даніна памяці суайчыннікам, якія не змірыліся з несправядлівасцю Рыжскай мірнай дамовы і змагаліся за ўз’яднанне беларускага народа ў адзінай нацыянальнай дзяржаве.
Мірны дагавор, падпісаны 18 сакавіка 1921 года ў Рызе, завяршыў савецка-польскую вайну і прывёў да таго, што этнічныя беларускія землі, беларускі народ амаль на два дзясяцігоддзі былі падзелены на часткі. Заходнія вобласці Беларусі (каля 100 тыс. кв. км з насельніцтвам звыш 3 млн чалавек) ўвайшлі ў склад польскай дзяржавы. Беларусы зведлі розныя формы дыскрымінацыі — сацыяльную, нацыянальную, рэлігійную, эканамічную, што ў корані парушала палажэнні Рыжскай мірнай дамовы.
Воранаўшчына ў складзе Польшчы ў 1921-39 гадах
Тэрыторыя сучаснага Воранаўскага раёна была ўключана ў склад Лідскага павета Навагрудскага ваяводства. Гэта быў глухі, закінуты край, дзе пераважалі невялікія вёскі і шматлікія хутары, у якіх пражывала больш за 85% насельніцтва. Буйнейшымі населенымі пунктамі на той час лічыліся мястэчкі Воранава і Радунь, вёскі Жырмуны, Забалаць, Беняконі.
У гаспадарчых адносінах польскі ўрад разглядаў Заходнюю Беларусь, у тым ліку і гэты куток, як аграрна-сыравінны прыдатак і рынак збыту для прамысловай прадукцыі заходніх рэгіёнаў Польшчы, як крыніцу таннай сыравіны, рабочай сілы і даходаў польскіх і замежных капіталістаў. Да 1939 года тут так і не з’явілася ніводнага прамысловага прадпрыемства. Мястэчка Воранава — цэнтр гміны — было глухім і брудным пасяленнем, дзе існавалі толькі дробныя саматужныя арцелі і майстэрні.
У 1933 годзе ў Лідскім павеце налічвалася 203 буйныя маёнткі, якія мелі ў сярэднім да 400 га сельгасугоддзяў. Яшчэ больш — да 100 га на гаспадарку. 75% зямельных угоддзяў — прычым гэта былі лепшыя землі, лясы, сенажаці — належалі памешчыкам, заможным сялянам, асаднікам. Налічвалася 15 982 сялянскія двары, якія мелі ў карыстанні менш чым 5 га зямлі (з іх 4 397 — менш чым 2 га на гаспадарку). Амаль 900 гаспадарак увогуле не мелі зямлі. Кожны пяты двор не меў каровы, кожны трэці — каня. Воранаўшчына і Радуншчына ніяк не выбіваліся ў гэтым з агульнай карціны. Буйнымі землеўладальнікамі былі паны Кульбіцкі, Жалткеўскі, Бальчынскі, Жэмкоўскі, Зажэцкі, Шванбах, Багуцкі і іншыя. Сялянства ж пакутавала ад малазямелля, цяжкай памешчыцкай кабалы, падаткаў. Сяляне плацілі больш за 80 падаткаў і збораў: пазямельны, царкоўны, школьны, гмінны канцылярскі, падарожны і г.д. Не маючы іншых сродкаў існавання, сяляне наймаліся на працу да памешчыкаў і асаднікаў, ішлі ў прыслугу да заможных сем’яў.
Першыя асаднікі, пераважна былыя афіцэры, удзельнікі польска-савецкай вайны 1919-1920 гг., з’явіліся на Воранаўшчыне і Радуншчыне ўжо ў канцы 1920 года. За заслугі і службу ў арміі яны бясплатна атрымлівалі зямельныя надзелы на «крэсах усходніх» з дзяржаўнага фонду, «лішкі» з ліку ўладанняў праваслаўнай царквы ці землі памешчыкаў-непалякаў, якія не вярнуліся ў свае маёнткі да 1921 г. Асаднікі былі апорай польскай дзяржавы, адыгрывалі важную ролю ў правя-дзенні яе палітыкі, нярэдка выкон-ваючы і палі-цэйскія функцыі, некаторыя займалі пасады войтаў. Усе яны ўваходзілі ў створаны польскімі ўладамі «Саюз абаронцаў усходніх ускраін».

У 1920-1930 гады ў Беняконях дзейнічала Віленская сельскагаспадарчая доследная станцыя.
У 1920-1930 гады польскі ўрад праводзіў зямельную рэформу. У яе рамках адбывалася ліквідацыя цераспалосіцы звядзеннем сялянскіх зямель у адзін участак з наступным выхадам на хутары, накіраваная на ўмацаванне пласта заможнага сялянства як апоры ўрада. Бяднейшае сялянства ў выніку толькі прайграла, атрымліваючы ўзамен больш-менш ураджайных палосак адзіныя надзелы, але на горшай зямлі. Адначасова праводзіўся продаж за пэўную плату раздзелаў з ліку дзяржаўных і памешчыцкіх уладанняў. Асаднікі набывалі парцэляваную зямлю за бясцэнак, а сялянскія гаспадаркі аказваліся на мяжы разарэння, імкнучыся яе набыць.

Сацыяльная палітыка польскіх улад насіла абмежаваны і хутчэй дэкларатыўны характар. На Воранаўшчыне да 1939 года так і не было створана ніводнай бальніцы. Бліжэйшыя знаходзіліся ў Лідзе і Вільні.
З медыцынскіх устаноў была толькі адна прыватная аптэка. Медыцынскую дапамогу за плату аказвалі толькі два прыватныя ўрачы і фельчары ў Радуні, Забалаці і Канвелішках. Візіт да доктара каштаваў 2 злотыя, што было раўназначна пуду хлеба. Суткі знаходжання на бальнічным ложку — 15-20 злотых, аперацыя — 100-200.

Адукацыя знаходзілася на нізкім узроўні.
На ўсё насельніцтва Воранаўскай і Радунскай гмін прыходзілася 1 польская сямігадовая і 3 пачатковыя школы, адна яўрэйская ў Радуні (пры сінагозе), літоўская школа ў Пелясе. Беларускіх школ не было ўвогуле. Жыхары вёсак у пераважнай большасці былі непісьменныя.
“Мы, — заяўляў міністр замежных спраў Польшчы палкоўнік Юзэф Бек, блізкі паплечнік дыктатара маршала Пілсудскага, карэспандэнту французскай газеты “Пці парызьен”, — закрываем у Заходняй Беларусі школы і замяняем іх польскімі таму, што беларусы наогул адсталы і дзікі народ, беларуская мова — адсталая, не прынясе карысці тым, хто пачне вучыцца”.
Гэта ж які з боку аднаго са слупоў Варшаўскага рэжыму “кранальны клопат” пра этнічны беларускі народ з “крэсаў усходніх”, які, паводле сакрэтнага плану, распрацаваным МУС II Рэчы Паспалітай у канцы 1937 года, прапаноўвалася выселіць і замяніць этнічнымі палякамі. Згодна з ім, для стабільнай перавагі Польшчы планавалася міграцыя шасці мільёнаў чалавек.
Адсутнасць прамысловасці і адпаведна рабочага класа не спрыяла шырокаму размаху рэвалюцыйнага руху, арганізаванай барацьбе за лепшую долю і волю. Аднак сярод насель-ніцтва рэвалю-цыйныя ідэі і настроі ўсё ж існавалі. У 1926-1938 гады ў Вора-наве функцы-янавалі раённыя камітэты КПЗБ і КСМЗБ, у склад якіх уваходзіла каля 10 чалавек. Сакратаром Воранаўскага РК КПЗБ быў Лейзар Відлянскі. Камітэты падпарадкоўваліся Лідскаму абкому. Праз Воранава з Вільні ў Ліду ішла ўся партыйная літаратура. Камуністы і камсамольцы нелегальна распаўсюджвалі сярод насельніцтва лістоўкі, у якіх заклікалі сялян да барацьбы з асаднікамі, панамі, кулакамі, да барацьбы за ўз’яднанне з БССР.
Членам КПЗБ быў ураджэнец вёскі Рамашканцы Баляслаў Бобін. Не знайшоўшы праўды і шчасця ў вёсцы, той падаўся ў Ліду на фабрыку, дзе не раз арыштоўваўся за ўдзел у рабочых выступленнях. Вярнуўшыся ў Воранава, праводзіў рэвалюцыйную агітацыю сярод сялян. Не адседжваўся ў баку і калі прыйшлі гітлераўцы, за што быў у 1942 годзе схоплены і расстраляны.
Актыўна дзейнічалі і Меер Хаймавіч Столяр, ураджэнец Радуні, і Юзар Адамонік з вёскі Ківанцы, і ураджэнец Забалаці Іван Іосіфавіч Будзько.
Жыхары раёна таксама не стаялі ўбаку ад забастовачнага руху: Воранаўскі райком меў сувязь з 4 падраёнамі, а партарганізацыя ў Воранаве налічвала 20 чалавек. У красавіку 1929 года 300 рабочых, занятых на будаўніцтве дзяржаўнай шашы Вільня-Радунь, аб’явілі забастоўку на эканамічнай аснове. Польскія ўлады арыштоўвалі яе ўдзельнікаў, садзілі ў турмы, арганізоўвалі масавыя палітычныя працэсы. На лаве падсудных апынуліся рабочыя з Ліды, сяляне з Радуні, Шчучына, Жалудка. Цяжкае сацы-яльнае стано-вішча выму-шала сялян пратэ-ставаць супраць неспра-вядлі-васці, дабі-вацца сваіх правоў. Людзі выступалі супраць ліквідацыі сервітутаў, канфіскацыі маёмасці за падатковую запазычанасць, прымусовых павіннасцей (шарваркаў). Мелі месца і сялянскія напады на памешчыцкія маёнткі, супраціўленне зборшчыкам падаткаў, сабатаж працоўных павіннасцей. Нягледзячы на ўзмацненне рэакцыі ў 1930-я гады, выступленні працоўных не спыняліся да верасня 1939 года.
На ўсё насельніцтва Воранаўскай і Радунскай гмін прыходзілася 1 польская сямігадовая і 3 пачатковыя школы, адна яўрэйская ў Радуні (пры сінагозе), літоўская школа ў Пелясе. Беларускіх школ не было ўвогуле. Жыхары вёсак у пераважнай большасці былі непісьменныя.
Старшыня рэўкома
Вікенцій Адамавіч Валіцкі, першы старшыня Радунскага рэўкома — сімвал адданасці рэвалюцыйнай справе, барацьбіт за ўсталяванне ўлады рабочых і сялян. Гэта. Цікавіўся рэвалюцыйнай літаратурай яшчэ да пачатку 1-й сусветнай вайны, калі навучаўся ў рамесным вучылішчы, прымаў удзел у рабочых сходах і дэманстрацыях у Лідзе. Быў мабілізаваны ў царскую армію, трапіў на фронт, дзе і сустрэў Кастрычніцкую рэвалюцыю. Не вагаючыся, прыняў бок бальшавікоў. Вярнуўшыся ў Радунь у 1918 годзе узначаліў валасны ваенна-рэвалюцыйны камітэт. З першага ж дня новая ўлада распачала актыўную дзейнасць. У рэўком увесь час прыходзілі людзі, часта рэўкомаўцы выязджалі ў вёскі, разбіраючы справы на месцы. З прыходам польскіх войск у красавіку 1919 г. члены рэўкома перайшлі на нелегальнае становішча. Сітуацыя ўскладнялася з кожным днём. У красавіку 1919 года па даносу правакатара В.А. Валіцкі быў схоплены польскай контрразведкай і расстраляны ў Лідзе.
Л. Светазараў.
Падрыхтаваў Э.С. Ярмусік.
Аб’яднанне Заходняй Беларусі з БССР восенню 1939 года стала актам гістарычнай справядлівасці і падарыла магчымасць беларускаму народу зноў уз’яднацца, жыць і развівацца ў адзіным суверэнным нацыянальна-тэрытарыяльным аб’яднанні. Наконт гэтых падзей Максім Танк пісаў: «Гэтую знамянальную дату ўжо ніколі не выкрасліць з нашай гісторыі. Я гэтую дату — дату з якой мы пачалі звацца людзьмі — назаўжды залатымі літарамі ўнёс бы ва ўсе нашы календары, як самае вялікае свята пасля Вялікага Кастрычніка».
Адзінства дазволіла беларусам выстаяць і ў вогненныя гады Вялікай Айчыннай вайны, заняць пачэснае месца ў міжнароднай супольнасці.
Так, у гісторыі нашай дзяржавы было шмат крытычных сітуацый. Але беларусам хапіла моцы і сіл захаваць і сябе, і сваё месца на палітычнай карце свету. Сёння Беларусь — незалежная, развітая, сацыяльна арыентаваная краіна з мудрым і аўтарытэтным Прэзідэнтам-лідарам, якая штодзённа імкненнецца да мірнай стваральнай працы. Нібы арбітр на сусветнай арэне па забеспячэнні супакою і ўрэгуляванні канфліктных сітуацый працягвае руку дапамогі.
