На Воранаўшчыне справілі “Дажынкі”. Шчодра, хораша, у лепшых хлебаробскіх традыцыях

23 августа 24 1609

1C9A3162.JPG

Святочны настрой яшчэ з раніцы адчуваўся ў Воранаве. З усіх куткоў раёна на фэст, які адзначаюць у ліку першых у Прынямонні, з’ехаліся лепшыя працаўнікі вёскі. Хлебаробы сваімі намаганнямі зрабілі важкі ўнёсак у агульны каравай дзяржавы. Радасную падзею з імі раздзялілі член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Дзмітрый Захарчук, першы намеснік геніральнага дырэктара ААТ “Гродзенскі мясакамбінат” Мікалай Шэшка, намеснік дырэктара па якасці ААТ “Лідахлебапрадукт” Максім Леўчанка.

Да святочнай сцэны над несціханыя апладысменты гледачоў крочылі нашы землякі — сапраўдныя героі жатвы. Уперадзе, канешне ж, самыя паспяховыя. Сёлета не здалі сваіх пазіцый і ўвайшлі ў тройку лідараў сельгаспрадпрыемствы “Гіркі”, “Больцішкі”, “ГМК-Агра”, атрымаўшы 60,4, 58,5 і 53,2 цэнтнеры з гектара адпаведна.

1C9A3168.JPG

1C9A3170.JPG

1C9A3176.JPG

1C9A3202.JPG

1C9A3211.JPG

1C9A3219.JPG

Беларусы спрадвеку захоўваюць традыцыі продкаў. Па даўняй завядзенцы ні адну справу не пачынаюць без божага бласлаўлення. Вось і сёлетні каравай асвяцілі каталіцкі і праваслаўны святары Павел Заяц і Ігар Валошын.

— Сёлета намалочана звыш 100 тысяч тон збожжа. Сярэдняя ўраджайнасць склала 49 цэнтнераў з гектара. Гэта адныя з лепшых вынікаў сярод раёнаў вобласці, — прывітала прысутных старшыня раённага Савета дэпутатаў Алена Ганевіч. — У першую чаргу гэта плён сапраўды гераічнай працы аграрыяў: радавых работнікаў, спецыялістаў і кіраўнікоў гаспадарак. Уклад неацэннага вопыту ветэранаў сельскай гаспадаркі, энергіі і запалу моладзі. Такім чынам, сакрэт шчодрасці воранаўскай нівы ні ў нейкім асаблівым клімаце або складзе глебы, а ў людзях. Ва ўсе часы на зямлі працавалі ўстойлівыя, моцныя духам, адказныя людзі. Дзякуй вам, дарагія сябры, за вашу нялёгкую працу! За тое, што верны цяжкай, але пачэснай прафесіі, што захоўваеце лепшыя традыцыі хлебаробаў. Пераканана, што і ў далейшым іх захаванне, граматная расстаноўка прыярытэтаў і ўкараненне перадавых тэхналогій у земляробстве дадуць магчымасць вам годна вырашаць актуальныя задачы, якія стаяць перад аграпрамысловым комплексам раёна.

1C9A3233.JPG

1C9A3250.JPG

1C9A3272.JPG

1C9A3285.JPG

1C9A3288.JPG

1C9A3290.JPG

1C9A3295.JPG

Адзін за адным падымаліся нашы землякі на галоўную сцэну “Дажынак”, дзе іх чакалі заслужаныя ўзнагароды, цёплыя і шчырыя словы падзякі за вернасць аграрнай справе і плённую працу на хлебнай ніве. Падзячным лістом старшыні раённага Савета дэпутатаў ўзнагароджаны дырэктар КСУП э/б “Кастрычнік” Андрэй Венцкевіч, начальнік участка КСУП “Доцішкі” Крысціна Шылінь і інжынер па ахове працы і пажарнай бяспецы КСУП “Эліт-Агра Больцінікі” Раман Ясюкайць.

Калегі і землякі сустракалі авацыямі пераможцаў раённага спаборніцтва — дырэктара і галоўнага агранома КСУП “Гіркі” Тадэвуша Мушынскага і Дзмітрыя Хшаноўскага, выконваючых абавязкі дырэктара і галоўнага агранома КСУП “Больцішкі” Андрэя Адамовіча і Вадзіма Страчынскага, дырэктара і галоўнага агранома СУП “ГМК-Агра” Аляксея Мелька і Уладзіміра Стэцэвіча.

Дзякуй гучала старшым і маладым камбайнерам: экіпажам Дзяніса Бандалевіча і Катажыны Наймовіч, Алега Васкабоя і Віктара Грышко з СУП “ГМК-Агра”, Уладзіміру Ордзе з КСУП “Місявічы”, экіпажу Віталія Кунея і Алега Кунея з КСУП “Доцішкі”, Паўлу Супрановічу з КСУП “Гіркі”, Валерыю Шадзюлю з КСУП э/б “Пагародна”; вадзіцелям: Іосіфу Зубовічу, Раману Лагезу, Станіславу Салабудзе з КСУП “Місявічы”, Міраславу Балінскаму з КСУП э/б “Пагародна”, Аляксею Клімашэўскаму з КСУП э/б “Кастрычнік” і Віктару Лукашэвічу з КСУП “Гіркі”.

Слаўна папрацавалі і брыгады зернесушыльных установак. Ушанавалі іх аператараў — Валерыя Вайткуна з КСУП “Доцішкі”, Дзмітрыя Запасніка з КСУП “Місявічы” і Аляксандра Якімовіча з КСУП “Эліт-Агра Больцінікі”.

Моладзь — Валерыя Шадзюля, Паўла Супрановіча, Міраслава Балінскага і Віктара Лукашэвіча — за тое, што не падвяла на жатве, узнагародзіў райкам БРСМ.

1C9A3309.JPG

1C9A3316.JPG

1C9A3324.JPG

1C9A3331.JPG

1C9A3341.JPG

1C9A3344.JPG

1C9A3368.JPG

1C9A3369.JPG

1C9A3384.JPG

1C9A3392.JPG

1C9A3398.JPG

1C9A3406.JPG

1C9A3416.JPG

1C9A3423.JPG

1C9A3431.JPG

1C9A3444.JPG

1C9A3460.JPG

1C9A3471.JPG

1C9A3480.JPG

1C9A3489.JPG

1C9A3496.JPG

1C9A3519.JPG

За найбольшую колькасць здачы зерневых культур у раёне быў адзначаны ААТ “Лідахлебапрадукт” КСУП э/б “Пагародна”, які ўзначальнае Іосіф Чупрэвіч.

Нараўне з мужчынамі на жатве працавалі жанчыны. Увагу ўдзялілі лепшым працаўніцам, удзельніцам акцыі “Хлеб на далонях жанчыны” — аграному КСУП “Больцішкі” Галіне Краўневіч, загадчыцы зернесклада КСУП э/б “Пагародна” Тэрэзе Лебецкай, начальніку лініі вытворчасці камбікармоў з КСУП “Гіркі” Дануце Вінцкевіч, бухгалтару КСУП э/б “Кастрычнік” Ліліі Урбановіч, сакратару КСУП “Эліт-Агра Больцінікі” Ірыне Учкуроніс, загадчыкам склада гаручазмазачных матэрыялаў: Галіне Невяроўскай з СУП “ГМК-Агра”, Анжэле Вільчэўскай з КСУП “Місявічы”, Тэрэзе Сабалеўскай з КСУП “Доцішкі”.

Да віншаванняў далучыліся і падаравалі цудоўны настрой землякам заслужаны калектыў Беларусі, ансамбль танца, музыкі і песні “Рада” і артысты Воранаўшчыны.

1C9A3556.JPG

1C9A3573.JPG

1C9A3576.JPG

1C9A3585.JPG

1C9A3588.JPG

1C9A3597.JPG

1C9A3601.JPG

1C9A3620.JPG

1C9A3624.JPG

1C9A3628.JPG

1C9A3637.JPG

Марына КАНДРАТОВІЧ.

Фота Алега БЕЛЬСКАГА.

Добавление комментария
CAPTCHA
*