Восьмага ліпеня на Воранаўшчыне распачалося жніво. Першымі вывелі камбайны ў поле аграрыі КСУП “Місявічы”

1C9A6770.JPG

Як і належыць добрым беларусам, распачалі ўборку азімага ячменя гучнай песняй, зажыначным снапом, з блаславення Божага.

Ажыло і загуло наваколле ля вёсачкі Куклі. Сюды, бы на фэст, прыбылі мясцовыя хлебаробы — “Зажынкі” ж святкавалі!

Жнейкі з Місявіцкага цэнтра культуры і вольнага часу ўзялі ў рукі сярпы ды “песняй каранавалі залатое жніва”. Першы сноп, як і належыць, уручылі гаспадару — дырэктару сяльгаспрадпрыемства Андрэю Бурносу.

1C9A6668.JPG

1C9A6738.JPG

1C9A6659.JPG

— Сёлета, як і ў мінулыя гады, мы першымі на Воранаўшчыне прыступілі да жніва. Больш за 2 тысячы гектараў зернавых і зернабабовых нам трэба ўбраць. З 200 гектараў азімага ячменя плануем атрымаць 1 200 тон зерня. Упэўнены, што жніво пройдзе на добрым узроўні: палівам гаспадарка забяспечана, а сумнявацца ў вашай працавітасці і любові да роднай зямлі не даводзіцца, — уручыўшы падарункі, звярнуўся да прысутных Андрэй Андрэевіч.

1C9A6724.JPG

1C9A6727.JPG

1C9A6662.JPG

1C9A6690.JPG

1C9A6707.JPG

Баявы настрой быў і ў камбайнераў: Уладзіміра Орды, Генаддзя Шыліна, Івана Краўніса, Вадзіма Кіслакса, Часлава Куталоўскага, Анатолія Ігнацюка, Анатолія Цандо. і Блаславіў шчодрую ніўку і аддаў Божай апецы хлебаробаў настаяцель касцёла Святой Тройцы ў аг. Забалаць Генрых Яблонскі:

— Вы робіце вялікую справу: клапоціцеся, каб на стале ў кожнай хаце быў хлеб. Працуйце плённа, без страт, каб кожнае зерне пайшло на спажыванне для нашых людзей і на карысць нашаму краю.

1C9A6736.JPG

Марына КАНДРАТОВІЧ.

Фота Алега БЕЛЬСКАГА.

Добавление комментария
CAPTCHA
*