Мірная, прыгожая, суверэнная. У Воранаве адбыўся ўрачысты мітынг, прысвечаны Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь

03 июля 22 1509
1.JPG

Суверэнітэт і незалежнасць — гэта самае дарагое, што ёсць у народа. Мы ганарымся нашай гісторыяй, багатай культурнай і духоўнай спадчынай, выдатнымі традыцыямі беларускага народа, дасягненнямі краіны.

Дзень Незалежнасці цесна звязаны з важнай гістарычнай датай: 78 год таму, у спякотным ліпені 1944 года, быў ачышчаны ад нямецкіх акупантаў горад-герой Мінск. Тыя ліпеньскія дні сталі лёсавызначальнымі для беларусаў, бо паклалі пачатак новага этапу ў гісторыі. Сённяшняе свята мы атрымалі ў спадчыну.

IMG_1404.JPG

IMG_1431.JPG

IMG_1512.JPG

1C9A1801.JPG

1C9A1803.JPG

1C9A1811.JPG

1C9A1813.JPG

1C9A1827.JPG

1C9A1821.JPG

1C9A1829.JPG

Сімвалічна, што святкаванне Дня Рэспублікі і 78-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў пачалося з мітынгу-рэквіема ля помніка загінуўшым воінам і партызанам у Воранаве. Урачыстым шэсцем, якое ўзначалілі старшыня райвыканкама Дзмітрый Захарчук і старшыня раённага Савета дэпутатаў Алена Ганевіч, сюды прыйшлі прадстаўнікі працоўных каллектываў. Сем’ямі далучыліся жыхары пасёлка, сілавыя структуры, моладзь, грамадскасць.

1C9A1839.JPG

1C9A1847.JPG

1C9A1850.JPG

Дзяржаўны гімн, Хвіліна маўчання і ўскладанне кветак да помніка ў гонар і памяць аб загінуўшых — непарушная традыцыя.

Мужнасць, патрыятызм і самаахвярная любоў да Радзімы салдат Перамогі стварылі надзейны духоўны падмурак, на якім пабудавана наша міралюбівае грамадства са сваімі традыцыямі і пераемнасцю пакаленняў, падкрэсліла ў сваім звароце да ўдзельнікаў мітынгу старшыня Воранаўскага раённага Савета дэпутатаў Алена Ганевіч. Сёння на нашых прадпрыемствах, установах, арганізацыях працуюць іх дзеці і ўнукі, якія годна працягваюць традыцыі бессмяротнага подзвігу пакалення вызваліцеляў, бяруць новыя вышыні, дасягаюць добрых вытворчых здабыткаў і ўпэўнена глядзяць у будучыню.

Гісторыя навучыла нас берагчы мір і незалежнасць, пакідаць супярэчнасці ў мінулым. Мы дакладна ведаем: народнае адзінства адзіны шлях захавання суверэнітэту і незалежнасці нашай краіны. Ад усяго сэрца жадаю ўсім здароўя і невычэрпнай энергіі. Любіце Беларусь, сваю малую радзіму, ганарыцеся дасягненнямі і прыкладайце намаганні для яе росквіту!

1C9A1853.JPG

1C9A1864.JPG

1C9A1866.JPG

1C9A1875.JPG

1C9A1879.JPG

1C9A1896.JPG

1C9A1903.JPG

1C9A1904.JPG

Лідар моладзі раёна Наталля Мяцеліца павіншавала ўсіх з дзяржаўным святам і ўручыла юнакам і дзяўчатам членскія білеты моладзевага руху БРСМ.

Са шчырай павагай глыбокую ўдзячнасць ў гэты дзень выказалі працоўным калектывам, лепшым працаўнікам раёна, якія сёлета занесены на раённую Дошку гонару.

Ад імя прадстаўнікоў працоўных калектываў падчас мітынгу слова трымала дырэктар Воранаўскай дзіцячай школы мастацтваў Марына Сцефановіч:

За намі стаяць многія пакаленні стваральнікаў і пераможцаў. Мы не маем права іх падвесці!

Мы ганарымся, што ў нас разумная і творчая моладзь. Юнакі і дзяўчаты перамагаюць у самых прэстыжных конкурсах і на фестывалях. Узнагароды і перамогі нашых вучняў у высокім майстэрстве і таленце педагогаў. Упэўнена, што цяперашняя моладзь захавае лепшыя традыцыі старэйшага пакалення.

1C9A1906.JPG

1C9A1909.JPG

Пасля афіцыйнага закрыцця мітынгу шэсце рушыла да святочнай лакацыі на гарадскі стадыён.



Добавление комментария
CAPTCHA
*