Культработнікі Воранаўшчыны прынялі ўдзел у абласной выстаўцы-конкурсе "Велікодны падарунак"

Падворак аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры сустракаў святкуючых мноствам вырабаў. Самае пачэснае месца, канешне ж, заняў сімвал Вялікадня - прыгожая вярба. Гучнай песняй вітаў гродзенцаў і іх гасцей народны ансамбль народнай песні "Зараніца". Дзятву весялілі прадстаўнікі народнай студыі гульні "Воранаўскія пацехі".
Дамоў нашы землякі вярталіся з узнагародай - дыпломам 3-й ступені ў намінацыі "Лепшая калекцыя велікодных паштовак". Яна выраблена таленавітым майстрам Галінай Мялько.





