Дэлегацыю Воранаўскага раёна вітаюць на абласных "Дажынках".
Нягледзячы на дажджлівае надвор'е, настрой у землякоў цудоўны. Слаўна папрацавалі сёлета - сабралі вялізны каравай, якога даўно не было на Воранаўшчыне. Намалацілі больш за сто тысяч тон зерневых і зернебабовых культур без грэчкі і кукурузы.