Родная калыска — воранаўскі край

21 сентября 24 887

3.jpg

Святочны карагод ХІІ адкрытага раённага фестывалю народных традыцый і мастацтва “Кола сяброўства” з’яднаў землякоў у Радуні.

Традыцыйны вераснёўскі фэст стаў візітоўкай радунскай зямлі. Як ніякое свята, ён пакрэслівае, што спакон вякоў людзі розных нацыянальнасцей і веравызнання жывуць на нашай любай Бацькаўшчыне ў згодзе і сяброўстве, адной сям’ёй.

Дружна, з дзяржаўнай сімволікай у руках, пад гукі аркестра, са шчырымі ўсмешкамі на тварах да галоўнай сцэны на плошчы пасёлка крочылі прадстаўнікі ўлады, працоўных калектываў, грамадскіх аб’яднанняў, нацыянальнасцей.

0.jpg

— Сённяшняе мерапрыемства аб’яднала два святы — Дзень народнага адзінства, 80-годдзе Гродзенскай вобласці. Яны ярка дэманструюць, якіх поспехаў дасягнуў наш раён за дзесяцігоддзі мірнага жыцця разам з усёй краінай. Мы адбыліся як народ, як нацыя, як дзяржава, перамаглі ў Вялікай Айчыннай вайне, адрадзілі краіну з попелу дзякуючы людзям працы. Нам ёсць чым ганарыцца, — адкрыў урачыстасць першы намеснік старшыні Воранаўскага райвыканкама Аляксандр Ясінскі. — Гісторыя вучыць, што беларусы моцныя менавіта еднасцю і сяброўствам. Таму наш святы абавязак — падтрымліваць тыя шматвекавыя сувязі, якія злучаюць нашых грамадзян у адзіны народ, дапамагаюць прадстаўнікам розных нацый зберагаць сваю духоўную адметнасць дзеля ўзбагачэння агульнай беларускай культуры. Менавіта таму на гасціннай радунскай зямлі ў дванаццаты раз ладзіцца адкрыты раённы фестываль народных традыцый і мастацтва. Няхай жа ён і надалей знаёміць усіх з творчымі здабыткамі розных нацыянальных супольнасцей і адкрывае новыя таленты.

2.jpg

Да віншаванняў далучыўся дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Віталій Ракавец:

— У Беларусі на працягу стагоддзяў побач адзін з адным жывуць у міры і згодзе прадстаўнікі розных нацыянальнасцей, рэлігій, культур. Гэтая разнастайнасць і талерантнасць сталі візітоўкай нашай краіны. Менавіта захоўваючы гістарычную памяць, прытрымліваючыся духоўных і маральных каштоўнасцей нашага грамадства, дэманструючы багацейшую гісторыка-культурную спадчыну нашай краіны, важна разам зберагаць і памнажаць здабытак любімай Беларусі дзеля дабрабату будучых пакаленняў.

Фестываль у Радуні — гэта далучэнне да культуры розных народаў, дэманстрацыя іх талентаў і майстэрста, гэта крыніца пазітыву і радасці, эмоцый і задавальнення, гэта яркае відовішча, якое аб’ядноўвае ўсе нацыянальнасці, якія жывуць на Воранаўшчыне, падкрэсліў парламентарый. 

16.jpg

17.jpg

7.jpg

8.jpg

На свяце ў цэнтры ўвагі былі нашы землякі, якія сваёй плённаю працай зрабілі важкі ўнёсак у развіццё роднага краю. Асобныя словы ўдзячнасці гучалі вяскоўцам, якія многія гады аддалі сельгаспрадпрыемству “Доцішкі”. Гаспадарка сёлета адзначыла 75-годдзе з дня ўтварэння. Граматай райвыканкама былі адзначаны майстар участка добраўпарадкавання і саначысткі РУП ЖКГ Алена Бутрым, механізатар Ян Адамоніс і вадзіцель Францішак Здановіч з КСУП “Доцішкі”, ветэран працы Даніеля Іосіфаўна Свечка. Узнагароды ад райкама прафсаюза работнікаў АПК атрымалі галоўны энергетык  Збігнеў Лінга, вадзіцель Генадзь Лявон, ветэрынарны ўрач Уладзіслаў Лемантовіч, слесар Генрык Блажук і дыспетчар Станіслава Рус з КСУП “Доцішкі”.

Святочны настрой радунцам і іх гасцям стварылі нацыянальны акадэмічны народны хор Рэспублікі Беларусь імя Г.І. Цітовіча, а таксама артысты Воранаўшчыны, са Шчучынскага раёна і кавер-група “Азарт”.

1.jpg

2.jpg

5.jpg

4.jpg

7.jpg

8.jpg

9.jpg

10.jpg

12.jpg

11.jpg

13.jpg

13.jpg

14.jpg

1.jpg

3.jpg

4.jpg

5.jpg

6.jpg

9.jpg

10.jpg

11.jpg

12.jpg

15.jpg

18.jpg

Марына КАНДРАТОВІЧ.

Фота Алега БЕЛЬСКАГА.

Добавление комментария
CAPTCHA
*