У Мірскім замку адбылася прэзентацыя факсімільнага выдання Жухавіцкага Евангелля XVI стагоддзя

У Мірскім замку адбылася прэзентацыя факсімільнага выдання Жухавіцкага Евангелля XVI стагоддзя

Жухавіцкае Евангелле — помнік старабеларускага кнігапісання.

У Мірскім замку адбылася прэзентацыя факсімільнага выдання Жухавіцкага Евангелля XVI стагоддзя, паведамляе polymia.by.

У рамках культурнага праекта “Даследаванне і факсімільнае выданне помніка беларускай пісьменнасці Жухавіцкага Евангелля XVI стагоддзя” была створана факсімільная копія святыні. Арыгінал налічвае 347 старонак, факсімільная копія — 740. Арыгінал святыні захоўваецца ў Бібліятэцы Акадэміі навук Літвы імя Урублеўскіх, дзе яна апынулася не пазней за 1947 г.

Жухавіцкае Евангелле — помнік старабеларускага кнігапісання. Мірскі замак ініцыяваў вяртанне на Радзіму рукапіснай святыні. У верасні гэтага года першы асобнік факсімільнага выдання быў перададзены ў царкву Раства Іаана Прадцечы ў Малых Жухавічах. Тыраж факсімільнага выдання складае ўсяго 99 экземляраў.

Прэзентацыя пачалася з малебна, які правёў сакратар Навагрудскага епархіяльнага ўпраўлення протаіерэй Дзмітрый Сёмуха.

Жуховичское-Евангелие002.jpg
Жуховичское-Евангелие003.jpg

Дырэктар музея “Замкавы комплекс “Мір” Аляксандр Лойка адзначыў:

Жуховичское-Евангелие010.jpg
— Вельмі рады вітаць вас у нашым музеі, бо сёння сапраўды свята. Вынікам работы нашых навуковых кіраўнікоў, калектыву Мірскага замка мы можам прэзентаваць факсімільнае выданне Жухавіцкага Евангелля. Многія з вас ведаюць, што арыгінал знаходзіцца ў Вілюнюсе, у бібліятэцы імя Урублеўскіх, і, упершыню пазнаёміўшыся з выданнем, з’явілася ідэя зрабіць яго копію. Тры гады мы вялі інтэнсіўныя перагаворы з уладальнікам нашай унікальнай спадчыны, нашай святыні і вось нарэшце можам патрымаць яе ў руках.


Слова ўзяў протаіерэй Дзмітрый Сёмуха:

Жуховичское-Евангелие011.jpg
 Для ўсіх нас сёння вельмі радасна быць на гэтым мерапрыемстве. Вера сапраўды ўмацоўвае ў чалавеку жыццёвыя сілы, дае імпульс, каб чалавек жыў і дзейнічаў, ствараў новае ў гэтым свеце. Калі мы з вамі гаворым аб Евангеллі, якое было напісана ў XVI стагоддзі для Жухавіцкай царквы, мы гаворым аб працы тых людзей, якія шчыравалі над гэтай кнігай, каб слова божае было пачута ўсімі жыхарамі. Кіраўніцтва музея «Замкавы комплекс «Мір» зрабіла вялікую справу, як і тыя людзі, які стваралі Жухавіцкае Евангелле, і мы гэтую працу з удзячнасцю прымаем.

Па благаслаўленні архіепіскапа Навагрудскага і Слонімскага Гурыя Аляксандр Лойка быў узнагароджаны медалём Беларускай праваслаўнай царквы Навагрудскай епархіі прападобнага Елісея Лаўрышаўскага.

Перад гасцямі выступілі Ірына Будзько і Алена Пікулік, якія даследавалі мову Жухавіцкай святыні. Моваведы адзначылі, што вяртанне страчаных духоўных каштоўнасцей — першасная задача навукоўцаў і ўвогуле беларусаў. Сіламі Акадэміі навук, Нацыянальнай бібліятэкі, музеяў і Беларускай праваслаўнай царквы распачата праграма вяртання кніжнай спадчыны, створанай на нашых землях. Так, у выглядзе факсімільных выданняў былі вернуты Полацкае Евангелле ХІІ ст., Слуцкае Евангелле, Жыровіцкае. Сёння, дзякуючы Мірскаму замку, надыйшоў час для азнаямлення шырокай грамадскасці з Жухавіцкім Евангеллем.

Выдатным завяршэннем прэзентацыі стала выступленне дзіцячага хора “Званочак” СШ №8 г. Слоніма.

Пасля прэзентацыі ўсе жадаючыя маглі наведаць капліцу Святаполк-Мірскіх, дзе была арганізавана выстава праваслаўных ікон, арганізаваная Карэліцкім раённым краязнаўчым музеем.
polymia.by
Добавление комментария
CAPTCHA
*