Майстар-класы, выставы і не толькі… Чым здзіўляюць варанаўчане на XIV Рэспубліканскім фестывалі нацыянальных культур у Гродне?

изображение_viber_2024-06-07_15-50-44-562.jpg

У першы дзень свята работнікі культуры Воранаўшчыны прадстаўляюць народныя рамёствы нашага краю.

Раённы цэнтр культуры і народнай творчасці на плошчы Леніна разгарнуў пляцоўку “Папяровы вернісаж і этналялька”, сабраўшы таленавітых майстроў з Гродзеншчыны. Дый самі на працягу ўсяго першага дня фестывалю годна пацвярджаюць званне майстроў і вырабамі, і майстар-класамі. Многіх ужо зацікавілі выцінанкі, ручнікі і лялькі ў нацыянальных строях майстра народных промыслаў Галіны Мялько.

изображение_viber_2024-06-07_15-48-58-836.jpg

изображение_viber_2024-06-07_15-50-00-186.jpg

У нашай зямлячкі, загадчыка аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры Наталлі Бобінай госці фэсту вучацца тэхніцы “выцінанка”, якая з’яўляецца элементам нематэрыяльнай культурнай спадчыны. Пад яе наглядам“вучні” выразаюць дрэва жыцця ці кветку-сямікветку — сімвал фестывалю нацыянальных культур.

изображение_viber_2024-06-07_15-49-22-864.jpg

На пляцоўцы “Вясельны куфэрак” размясцілася пагародзенская майстрыца традыцыйнай ткацкай тэхнікі вырабу каляровых узорных посцілак і дываноў Анжэла Ладыш. Народнае рамяство нашых продкаў, якое папулярызуе культработнік, заўсёды ў цэнтры ўвагі. Нават моладзь з цікавасцю назірае, як спрытна снуе ў руках жанчыны чаўнок. Не-не, дый просяць далучыцца да рамяства нашых дзядоў і прадзедаў.

изображение_viber_2024-06-07_15-49-35-272.jpg

изображение_viber_2024-06-07_15-50-00-111.jpg

Марына КАНДРАТОВІЧ.

Добавление комментария
CAPTCHA
*