Духмяныя дранікі, лялька-берагіня, вырабы з саломы... Чым здзіўлялі культработнікі гасцей у другі дзень XV Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур у Гродне?

изображение_viber_2026-06-06_17-13-53-988.jpg
Землякі прыгатавалі гару дранікаў. Смачная страва па рэцэптах продкаў знікала з талеркаў імгненна. "Як у бабулі!" - хвалілі дранікі гродзенцы смакуючы. 

изображение_viber_2026-06-06_17-13-53-550.jpg

изображение_viber_2026-06-06_17-13-37-113.jpg

А якую прыгожую ляльку-берагіню змайстравала Галіна Мялько, майстар народных і мастацкіх рамёстваў! Апранутая ў традыцыйнае аддзенне Гродзеншчыны, з бусламі на рукавах кашулі і кветкай-сімвалам фестывалю ў руках выраб прыцягваў увагу. На фартуху лялькі майстрыца вышыла сімвал берагіні, а таксама аленя, які з'яўляецца сімвалам Гродна.
Умеліцы Воранаўскага аддзела рамёстваў і народнай культуры ў дадатак далі жадаючым майстар-класы па саломапляценні і выцінанцы. І парадавалі выстаўкай-продажам  вырабаў, зробленых з любоўю.
изображение_viber_2026-06-06_17-13-37-190.jpg
Добавление комментария
CAPTCHA
*