Патрыяршым экзархам усяе Беларусі прызначаны епіскап Барысаўскі і Мар’інагорскі Веніямін

Духовность 28 августа 20 1437
Нам нужно вернуть мир на нашу землю и в свои сердца - митрополит Вениамин

25 жнiўня 2020 года ў Данiлавым манастыры горада Масквы пад старшынствам Патрыярха Маскоўскага i ўсяе Русi Кiрыла на чарговым пасяджэннi Свяшчэннага Сiнода Рускай Праваслаўнай Царквы было задаволена прашэнне Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусi мiтрапалiта Мiнскага i Заслаўскага Паўла аб вызваленнi ад пасады Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусi. Члены Сiнода выказалi Праасвяшчэннаму Паўлу падзяку за працу на чале Беларускай праваслаўнай царквы i прынялi рашэнне прызначыць яго мiтрапалiтам Екацерынбургскiм i Кубанскiм, кiраўнiком Кубанскай мiтраполii. Пра гэта паведамляе афiцыйны сайт Маскоўскага патрыярхату.

Патрыяршым Экзархам усяе Беларусi, мiтрапалiтам Мiнскiм i Заслаўскiм Сiнод прызначыў епiскапа Барысаўскага i Мар'iнагорскага Венiямiна. За iм захавана часовае кiраванне Барысаўскай епархiяй.

На афiцыйным сайце Беларускай праваслаўнай царквы размешчаныя наступныя старонкi бiяграфii ўладыкi Венiямiна. Свецкае iмя епiскапа Барысаўскага — Вiталь Iванавiч Тупека. Ён нарадзiўся 16 верасня 1968 года ў Лунiнцы Брэсцкай вобласцi, дзе скончыў сярэднюю школу № 1. Пасля гэтага будучы епiскап паступiў у Беларускi дзяржаўны ўнiверсiтэт на факультэт радыёфiзiкi i электронiкi, падчас вучобы ў якiм адслужыў у армii. У чэрвенi 1992 года атрымаў дыплом па спецыяльнасцi «iнжынер-радыёфiзiк».

У жнiўнi таго ж года паступiў у Мiнскую духоўную семiнарыю. Пасля заканчэння трэцяга курса падаў прашэнне i быў прыняты ў лiк брацii Свята-Успенскага Жыровiцкага стаўрапiгiяльнага мужчынскага манастыра.

16 снежня 1994 года ў Свята-Успенскiм саборы намеснiкам манастыра архiмандрытам Гурыем (цяпер архiепiскап Навагрудскi i Слонiмскi) па дабраславеннi мiтрапалiта Мiнскага i Слуцкага Фiларэта, Патрыяршага экзарха ўсяе Беларусi (цяпер Ганаровы патрыяршы экзарх усяе Беларусi), пастрыжаны ў манаства з iмем Венiямiн у гонар свяшчэннамучанiка Венiямiна, мiтрапалiта Петраградскага i Гдоўскага.

9 студзеня 1995 года мiтрапалiтам Мiнскiм i Слуцкiм Фiларэтам за Бажэственнай лiтургiяй у Свята-Успенскiм саборы Жыровiцкага манастыра хiратанiсаны ў iерадыякана, а 13 лютага — у iераманаха. 20 чэрвеня 1996 года прызначаны на пасаду скарбнiка манастыра.

Пасля заканчэння Мiнскай духоўнай семiнарыi паступiў на першы курс Мiнскай духоўнай акадэмii, якую скончыў у 1999 годзе з вучонай ступенню «кандыдат багаслоўя». 14 снежня таго ж года ўзведзены ў сан iгумена.

З 2005 да лiпеня 2009 года — благачынны Жыровiцкага манастыра. 20 мая 2006 года ўзведзены ў сан архiмандрыта. 1 лiпеня 2009 года прызначаны на пасаду намеснiка Свята-Дабравешчанскага Лядзенскага мужчынскага манастыра Мiнскай епархii.

У складзе дэлегацыi Мiнскай епархii браў удзел у Памесным Саборы Рускай Праваслаўнай Царквы ў студзенi 2009 года.

21 сакавiка 2010 года Патрыярх Кiрыл узначалiў у Храме Хрыста Збавiцеля хiратонiю архiмандрыта Венiямiна (Тупека) у епiскапа Барысаўскага, вiкарыя Мiнскай епархii.

«Менавiта Крыж бачу перад сабою я ў самым цэнтры епiскапскага служэння: Крыж, на якiм мне трэба будзе крыжаваць сваю волю i свае страсцi, самалюбства i ганарыстасць, ганарлiвасць i самаўпэўненасць, — казаў архiмандрыт Венiямiн (Тупека) падчас нарачэння ў епiскапа Барысаўскага, вiкарыя Мiнскай епархii. — Звяртаючы свой позiрк да мiнулага, я пераасэнсоўваю ўсё сваё жыццё: дзяцiнства i малалецтва ў сям'i, вучобу ў свецкiх школах i вайсковую службу, выхаванне ў школах духоўных i послухi ў Свята-Успенскiм Жыровiцкiм i Свята-Дабравешчанскiм Лядзенскiм манастырах. Гэтыя этапы майго жыцця былi як прыступкi, па якiх вяла мяне Воля Божая, калi рыхтавала да гэтага служэння».

З 2010 да 2015 года ўладыка Венiямiн узначальваў Выдавецкi савет Беларускай Праваслаўнай Царквы, з 2014 года — Сiнадальны аддзел рэлiгiйнай адукацыi i катэхiзацыi, тады ж быў прызначаны намеснiкам старшынi Царкоўнага суда Беларускага Экзархата. У тым жа годзе атрымаў епiскапскi тытул «праасвяшчэнны Барысаўскi i Мар'iнагорскi».

Мiтрапалiт — кавалер двух ордэнаў Беларускай праваслаўнай царквы: свяцiцеля Кiрылы Тураўскага i Крыжа прападобнай Ефрасiннi Полацкай. У год свайго 50-годдзя па рашэннi Патрыярха Кiрыла быў узнагароджаны ордэнам прападобнага Серафiма Сароўскага III ступенi.

http://www.zviazda.by

Фото БелТА
Добавление комментария
CAPTCHA
*