Пісьменнікі Гродзеншчыны заваявалі ўзнагароды на рэспубліканскіх літаратурных конкурсах

На галоўнай сцэне Касцюковічаў адбылася цырымонія ўзнагароджання пераможцаў рэспубліканскіх літаратурных конкурсаў "З табой маё слова, Радзіма" і "І кружыцца планета Куляшова". Усяго на конкурсы паступіла каля 500 заявак з усёй краіны, таму поспех аўтараў Гродзеншчыны выглядае асабліва важкім.

Абсалютным рэкардсменам па колькасці перамог стаў паэт Андрэй Дарожкін: аўтар узяў прызавыя месцы адразу ў 6 намінацыях трох літаратурных конкурсаў.

photo_2026-09-06_19-27-52.jpg

Першыя спробы творчасці ў мужчыны былі ў 2008 годзе, а апошнія тры гады часцей аўтар піша вершы. Працуе і жыве Андрэй у Гродне, але родам ён з Магілёўшчыны. Асабліва сімвалічна, што менавіта тут ён і атрымаў столькі ўзнагарод і прызнанні.

– Мяне вельмі натхняе навакольны свет, людзі, якія сустракаюцца на маім шляху. Больш за ўсё люблю пісаць пра наша жыццё ва ўсіх яго праявах: гаротах, радасцях і пра тое, як спраўляцца з бедамі і радавацца добраму, – дзеліцца Андрэй Дарожкін, бібліятэкар Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта. – Я лічу, што для многіх конкурсы - гэта дарога ў вялікую літаратуру.

photo_2026-09-06_19-27-54.jpg

Таксама ўзнагароды атрымалі і іншыя пісьменнікі Гродзеншчыны.

Першае месца ў конкурсе "З табой маё слова, Радзіма" - у старшыні Гродзенскага абласнога аддзялення СПБ, заслужанага дзеяча культуры Беларусі, вядомай паэтэсы Людмілы Кебіч.

Вольга Алізар, паэтэса, член СПБ, узяла 3 месца на рэспубліканскім літаратурным конкурсе "З табой маё слова, Радзіма".

photo_2026-09-06_19-28-41.jpg

Паэтэса Юлія Мельнік атрымала ўзнагароды ў двух конкурсах. 1 месца – на міжнародным конкурсе перакладаў "Расія – Беларусь. Сожскія берагі дружбы.", 3 месца – на рэспубліканскім конкурсе "З табой маё слова, Радзіма".

photo_2026-09-06_19-29-04.jpg

Таццяна Яцук, вядомая беларуская паэтэса, член СПБ, атрымала грамату за ўдзел у рэспубліканскім літаратурным конкурсе "З табой маё слова, Радзіма".

photo_2026-09-06_19-29-26.jpg

Арцём Сіцько, вучань школы №41 імя Кузняцова г. Гродна, атрымаў 3 месца у рэспубліканскім літаратурным конкурсе "З табой маё слова, Радзіма". Цікава, што ўзнагароду хлопец атрымаў за свой дэбютны верш.

photo_2026-09-06_19-29-47.jpg

– Я чуў аб конкурсе і жадаў у ім паўдзельнічаць. Калі выпала магчымасць, не мог ёю не скарыстацца. Напісаў верш аб сваёй бабулі, – прызнаецца Арцём. – Вельмі рады ўзнагародзе, а выйсці на сцэну і стаяць побач з астатнімі прызёрамі для мяне вельмі хвалююча.

photo_2026-09-06_19-29-48.jpg

Арцём Макарэвіч, вучань 9 класу школы №37 г. Гродна, атрымаў 1 месца у рэспубліканскім літаратурным конкурсе "З табой маё слова, Радзіма".

photo_2026-09-06_19-30-20.jpg

photo_2026-09-06_19-30-38.jpg

Акрамя дыпломаў рэспубліканскіх конкурсаў, Гродзенская вобласць гучна заявіла аб сабе і на ўзроўні Нацыянальнай літаратурнай прэміі. У намінацыі "Лепшы твор літаратурнай крытыкі і літаратуразнаўства" перамогу атрымаў гродзенскі літаратар Дзмітрый Радзівончык са сваёй кнігай "Масты і берагі".

Поспех гродзенскіх аўтараў на рэспубліканскім узроўні стаў цудоўным падарункам да галоўнага кніжнага свята краіны і пацвердзіў, што літаратурнае слова Прынёманскага краю адклікаецца ў сэрцах тысяч беларусаў.

photo_2026-09-06_19-15-39.jpg

Анастасия Одосий

Фото:автора

https://grodnonews.by/


Добавление комментария
CAPTCHA
*