Абласны фестываль-кірмаш "Кераміка Крэва" пройдзе 17 жніўня

Культура и духовность 14 августа 24 488

Сваё майстэрства пакажуць майстры-керамісты з розных куткоў Беларусі.

Фестываль ў чарговы (юбілейны 10 раз!) запрашае 17 жніўня 2024 года з 11.00 да 18.00 акунуцца ў гістарычную атмасферу, набыць сувеніры з керамікі, якія па сённяшні дзень маюць попыт, наведаць самыя цікавыя экскурсіі, а таксама паназіраць за неверагодным майстэрствам конных рыцараў і баямі пешых, бліжэй пазнаёміцца з сярэднявечнымі мастацтвамі,

  • Смаргонскі раён, аг.Крэва (ля сцен Крэўскага замка)

Багатая і знакамітая нават за межамі краіны гісторыя ў Крэўскага замка, але не толькі гістарычнымі падзеямі здаўна славілася старажытная Крэўская зямля! З даўніх часоў яна вядома залежамі "чырвонай" гліны. Вырабы з яе, ў руках таленавітых умельцаў, ператвараюцца ў цудоўныя мастацкія творы. Штогод, майстры-керамісты з розных куткоў Беларусі, прыязджаюць ў Крэва, каб паказаць сваё майстэрства валодання глінай, правесці майстар-класы і прадставіць гасцям свята вынікі сваёй працы. Госці фестывалю-кірмашу будуць мець магчымасць прыняць удзел у гістарычнай інтэрактыўнай пазнавальна-забаўляльнай праграме "Рыцары Крэўскага замка", набыць вырабы майстроў народнай творчасці, паўдзельнічаць у шматлікіх майстар-класах, паслухаць народныя песні. Хэдлайнер фестывалю — легенда беларускай музычнай этнамістэрыі-Іван Кірчук!

Афиша окончательная.png

https://grodnonews.by/


Добавление комментария
CAPTCHA
*