21 лютага – Міжнародны дзень роднай мовы

Культура и духовность 21 февраля 25 317

rodnaya-mova.jpg

21 лютага наша краіна адзначае Дзень роднай мовы. З гэтай нагоды аддзел абслугоўвання і інфармацыі ДУК “Воранаўская раённая бібліятэка” звяртаецца да чытачоў з парадай звярнуць увагу на мастацкую беларускую літаратуру і прапануе прачытаць наступныя кнігі з новых паступленняў у скарбніцу бібліятэкі:

 101338529_0.jpg

Кебіч, Л. А. Неба ў дыяментах : апавяданні і аповесць / Людміла Кебіч ; [мастак Д. С. Камейша]. — Мінск : Звязда, 2024. — 156, [2] с.

   У новай кнізе прозы беларускай пісьменніцы Людмілы Кебіч паказана духоўнае жыццё, свет пачуццяў і ўяўленняў аўтара, усе, што хвалюе, радуе, дае асалоду, заспакойвае, турбуе, выклікае смутак, — адным словам, усе, што з’яўляецца зместам жыцця. Тэматычна ўсе творы розныя. Гэта і рэальныя гісторыі, і прыгоды, і глыбокія расчараванні, і роздумы пра з’явы жыцця, і няспраўджаныя мары пра сапраўднае каханне. Кніга прызначана для шырокага кола чытачоў.

1958d765c331e42d204f2a5b30c6ef46_600x800_fit — копия.png

Шамякін, І. Летапісец эпохі : успаміны, інтэрв'ю, эсэ / Іван Шамякін ; уклад. Алесі Шамякінай. - Мн. : Мастацкая лiтаратура, 2024. — 302 с. — (Жыццё знакамiтых людзей Беларусi).

Кніга з’яўляецца літаратурнай мазаікай, складзенай з фрагментаў успамінаў самога Івана Шамякіна, яго родных, сяброў, паплечнікаў, з дакументаў, артыкулаў і са шматлікіх фотаздымкаў, якія дазваляюць у храналагічным парадку, год за годам, ствараць адмысловы жыццяпіс пісьменніка і спрыяюць больш глыбокаму разуменню яго асобы. Кніга будзе цікавай для настаўнікаў беларускай літаратуры і мовы, выкладчыкам ВНУ, і жадаючым дазнацца больш інфармацыі пра пісьменніка.

95df4421d93e9f500d76f45d1656befa.jpg

За цябе, Беларусь! : хронiка барацьбы і вызвалення (1941–1944) / [укладальнік В. А. Шніп]. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2024. – 156, [3] с.

   У кнізе «За цябе, Беларусь!» у храналагічным парадку зафіксаваны асноўныя падзеі Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі Беларусі — ад часу вераломнага нападу гітлераўскай Германіі на СССР (абарончыя і наступальныя аперацыі Чырвонай Арміі і партызан) і да поўнага вызвалення Беларусі ад захопнікаў.

 

Чытачам – падлеткам і маленькім чытачам раім пачытаць наступныя кнігі :

HwUl8xPfFryv3C02TKRZ.jpg

Сонечны зайчык : аповесці і апавяданні / укладальніца Аксана Спрынчан ; мастак Вольга Барай]. - Мінск : Мастацкая літаратура, 2023. - 253, [1] с.

   У гэты зборнік увайшлі вядомыя творы Вячаслава Адамчыка, Раісы Баравіковай, Івана Навуменкі, Барыса Сачанкі і інш., якія цікава чытаць і перачытваць. Дзецям будзе цікава даведацца пра сапраўднае сяброўства, пра дорыя і дрэнныя паводзіны, пра вернасць жывел і г. д.

0ALI4xO5ryZkR5VWCkIlVb7_B0gkqLWMu9m2jADq_YmrdpvdY_-fQbYWd1o469RLzZU2HhToWusIDkbE9fVjlHer.jpg

Пазнякоў, М. Пра роднае, дарагое : вершы, скорагаворкі, загадкі / Міхась Пазнякоў ; [мастак Д. Бецун]. - Мінск : Звязда, 2024. - 37, [1] с.

    Новы зборнік вядомага дзіцячага пісьменніка Міхася Пазнякова, лаўрэата Нацыянальнай літаратурнай прэміі Беларусі, шматлікіх іншых рэспубліканскіх і міжнародных літаратурнай прэмій ,адрасавана дзецям ад 4 да 8 гадоў. Кніга знаёміць маленькіх чытачоў з самым родным і дарагім у іх жыцці, вучыць разважаць, садзейнічае выхаванню дабрыні, шчырасці, любові да бацькоў, да прыроды, Радзімы.

h501_w315_ttKuIsLyKc3t2KYTy3Bz.jpg

Якімовіч, А. М. Жылі-былі літары... : займальныя гісторыі пра літары беларускага алфавіта / Аляксей Якімовіч. - Мінск : Беларусь, 2024. - 156, [3] c.

    У кнізе сабраны па тры казкі пра кожную літару беларускага алфавіта. Іх галоўныя героі — хлопчыкі Міколка і Васілёк, Сінічка і Верабейка, чорны мураш Чарныш і рыжы мураш Рыжык. Кніга добра дапамагае засвоіць літары беларускага алфавіта. Раім бацькам і дзецям весела правесці час з гэтай кнігай.

    Калі мы вас зацікавілі гэтымі выдатнымі творамі, то набыць іх для чытання можна як у Воранаўскай раённай бібліятэцы, так і ў бібліятэках раёна.

Жадаем вам атрымаць асалоду ад чытання на роднай беларускай мове.

Алена ВЕЛІГОР,

бібліёграф аддзела абслугоўвання і інфармацыі ДУК “Воранаўская раённая бібліятэка”.


Добавление комментария
CAPTCHA
*